Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 11:16
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » У шэрым «тумане»
22:34
У шэрым «тумане»
Падмятаць, дык падмятаць, а да людзей справы няма

Беларусь, як хвастаюцца штатныя ідыёлягі, квітнеючая краінак. У нас небывалы эканамічны росквіт, расьце дабрабыт насельніцтва. Але калі дзе-небудзь што добра працуе, дык гэта заўсёды купленае за “баксы” за кардонам.

Канцылярскія прылады, кампутарная і электронная тэхніка, бензапілы і газонакасілкі, лядоўні і тэлівізары, аўтамабілі, камбайны і асфальтаўкладчыкі… Усё, што не сваё – лепшае. Але мы ўмеем і гэтую дабротную тэхніку “пераналадзіць” і выдаваць звычайную для нас недарэчную прадукцыю.

Вось такую карціну давялося пабачыць у Гарадзеі на чыгуначным вакзале ў час прыбыцьця дзьвух электрацягнікоў адначасова, калі навокал сабралася шмат людзей і аўтамабіляў. Наш беларускі маз з падчэпленым з заду імпартовым агрэгатам для прыбіраньня сьмецьця на вуліцах гарадоў, ўзьняў гэткі слуп пылу, што немагчыма было разгледзець нават будынак вакзалу. Імпартовая тэхніка тут ні пры чым, бо там прадугледжаны пры падмятаньні адначасовы вадзяны паліў тэрыторыі, а нашыя “аператары”, што сядзелі за штурвалам тэхнікі, вырашылі, што гэта лішнія фанабэры буржуйскіх канструктараў. Лішні расход вады ды клопаты ім не патрэбны. Таму вада падавалася толькі дзьвума маленькімі струменьчыкамі дзеля імітацыі і не магла перакрыць запыленьне.

Але, што нам да гэтага, калі з вадою адны турботы. А так пасажырам ды выпадковым мінакам трэба толькі крыху пацярпець пакуль пыл уляжацца, ды і ўсяго клопату… На шчасьце мясцовая міліцыя па просьбе грамадзян спыніла экспэрымент, што , думаецца, толькі выклікала зьдзіўленьне кіроўцы маза і ні чаму яго не навучыла. Шкада, але гэткія адносіны да справы і да акружаючых нас людзей ужо даўно ў нашым грамадзтве сталіся нормаю.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 610 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz