Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 07:25
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Ноябрь » 8 » Успаміны, каторыя грэюць
02:41
Успаміны, каторыя грэюць

Турклюб заканчвае сэзон

Турыстычны сезон падыйшоў да заканчэньня і ў Нясьвіскім турыстычным клюбе падсумоўваюцца вынікі. У гэтым годзе з дапамогай сяброў арганізацыі  быў зладжаны шэраг вандровак па рэках і азёрах Беларусі, а чацьвёра прадстаўнікоў з Нясьвіжа пабывалі на Кольскім паўвостраве.

На пачатку сезона, у траўні, гурт з 18-ці турыстаў-воднікаў пераадолеў даволі складаны маршрут па рацэ Страча.

Гэтая імклівая рачулка пачынаецца на самай поўначы Менскай вобласці, у 40-ка кіламетрах ад возера Нарач і перасякае запаведнік "Блакітныя азёры”. Далей яна перамяшчаецца ў Гарадзенскую вобласьць і праз нейкі час упадае ў мнагаводную Вяльлю.

У гэтым годзе Страча аказалася вельмі складанай для воднага турызму, бо ў той частцы, што знаходзіцца ў зоне запаведніка вельмі добра папрацавалі бабры, заваліўшы русла таўшчэзнымі дрэвамі. Даводзілася пастаянна перацягваць лодкі, альбо ўвогуле – абносіць па беразе, што вельмі замаруджвала прахаджэньне маршрута.

Напрыканцы чэрвеня, з дапамогай сяброў турклюбу, у водных вандроўках па р. Нёман пабывалі працаўнікі Аграпрамбанку і прадпрыемства "Салігар”. Маршрут нескладаны і даволі цікавы для пачынаючых турыстаў быў пераадолены пасьпяхова. Некаторыя ўдзельнікі каманды аграпрамбанку пабывалі тут ужо ў другі раз (першы – у прошлым годзе).

У гэтым годзе турклюб аказаў дапамогу і ў разьвіцьці школьнага воднага турызма. У сярэдзіне чэрвеня каманда Нясьвіскага раёна з воднікаў-школьнікаў прайшла папярэднюю падрыхтоўку і пасьпяхова выступіла на абласных спаборніцтвах па воднаму турыхму, дзе парадэманстравала зусім нядрэнны вынік, заняўшы сёмае месца ў камандным заліку і прапусьціўшы наперад толькі каманды зь моцнымі даўнімі традыцыямі ў турыстычнай дзейнасьці.

У апошняй дэкадзе ліпеня каманда турыстаў з 8-мі чалавек, чацьвёра зь якіх прадстаўлялі Нясьвіскі турклюб наведалі Кольскі поўвостраў. Удзельнікі пераадолелі водны маршрут на рэках Тутсайокі і Тумча. У якасьці плаўсродкаў выкарыстоўваліся чатырохмесныя катамараны, што некалькі аблегчыла пераадольваньне парогаў 4-й катэгорыі складанасьці, але ўскладніла маршрут на адрэзку 50-цікіламетровага Іоўскага вадасховішча. "Гладкую” ваду праходзілі ноччу, калі крыху заціхае вецер.

З пачатку лістапада у "Скарбніцы”, што знаходзіцца ў будынку раённай бібліятэкі, адчынілася выстава фотаздымкаў "Успаміны, каторыя грэюць”. Кожны жадаючы можа наведаць экспазіцыю і азнаёміцца з фотаработамі ўдзельнікаў вандровак 2013.

Алесь Язвінскі

парог "Каньённы"

на парозе "Карніз"

парог "Кацёл"

да вячэры

Харыус - рыба прыгожая

у парозе "Крывы"

Белая ноч на вадасховішчы Іоўскае

парог "Яма"

ля парога "Первянец"

на парозе "Яма"

парог "кацёл"

сьвітанак на вадасховішчы

на парозе "Карніз"

іна каменьнях растуць дрэвы

Просмотров: 445 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Чалавек  
0
Адным словам, малайцы! Зайздрошчу!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz