Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 01:00
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Апрель » 1 » Вандроўкі кіруючай бюракратыі
16:50
Вандроўкі кіруючай бюракратыі

  Ваяж Ермаковай у Нясьвіж

Старшыня нацбанку Н. Ермакова наведала Нясьвіж. Даведаўшыся пра такую важную падзею ў кожнага адэкватнага чалавека ўзьнікае пытаньне: а што яна тут забылася?

Цікава аб гэтым паведамляюць афіцыйныя сродкі інфармацыі. Аказваецца кіраўніца нацыянальнага банку Беларусі прыкаціла ў Нясьвіж з трыма мэтамі: 1. "Абмеркавала пытанні крэдытавання аб'ектаў  харчовай і перапрацоўчай  прамысловасці  рэгіёна”, 2. "Пазнаёмілася з гісторыка-культурнымі славутасцямі Нясвіжа”, 3. "Прасачыла ход  музеефікацыі палаца-паркавага комплексу князёў Радзівілаў”.

Як чытачам падасца такая, як пішуць дзяржаўныя газеткі, праграма візіту вышэйшага дзяржаўнага чыноўніка адказнага за фінансавыя пытаньні ў краіне? Калі першы пункт яшчэ можна зразумець, усё ж такі крэдытаваньне (праўда не зразумела чаму на цукровым камбінаце, чаму асабіста сама кіраўніца?), дык два другія пункты візіта могуць засьведчыць толькі аб адным – чалавек вырашыў разьвеяцца, праехацца па турыстычным мясьцінам у працоўны час. А чаму не? Чаго сядзець у тым Менску, карачыцца над валютнымі праблемамі, якія вось, вось  вылязуць зноў з пад шклоўскага кантролю і паставяць краіну ў яшчэ больш цяжкае становішча, чым летасьць. Тым больш, што галоўную банкіршу асабіста, як яна нядаўна "мела гонар” заявіць усяму сьвету, валютныя пытаньні не цікавяць і далярамі яна не карыстаецца. А тое, што той жа цукровы камбінат, альбо Сноўскі агракамбінат ня ведаюць, як выкручвацца з валютным дэфіцытам, бо ім, як вядома, ніяк не абыйсьціся бяз тых самых зласчасных даляраў, "гаспажу” Ермакову не хвалюе.

Калі ж гэта ня так і "таварышч” Ермакова сапраўды вырашае пытаньні рэстаўрацыі, праблемы з захаваньнем культурніцкіх каштоўнасьцяў краіны, дык можа тады варта падскараціць іншых міністраў, што адказныя за гэтую працу? А старшыня нацыянальнага банку за адно возьмецца вырашаць і пытаньні аховы здароўя, навакольнага асяродзьдзя, адукацыі… Тады можна будзе шастаць па краіне ўздоўж і поперак кожны дзень.

Чытач

Просмотров: 536 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 3
3 Алеся  
0
Лепш такi жанчыншчын ( Ермакова, Ярмошына), як таварышчы i не назавеш. Яны у стылi нашага кiраунiка. З другiмi ён не знойдзе агульнай мовы. Не ведаю, як з iм працавала Пяткевiч: задужа яна iнтэлiгентная для жэстачайшэго

2 Kazik  
0
Адкуль галоуны клоун панабiрау гэтых iстот? Не паняць - мужык гэта цi баба?

1 Сергеономаревй Пономарев  
0
Клецкий сайт "Бойкі Клецак" уничтожен, сейчас он будет по новому адресу: www.klezak.ucoz.ru

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz