Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 02:56
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 26 » Восьмая справа супраць Панамарова
04:16
Восьмая справа супраць Панамарова

Восьмая справа супраць Панамарова (Клецк)

Клецкая пракуратура ў чарговы раз распачала папярэднюю праверку паводле факту паклёпу ў СМІ.Супраць клецкага актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу.


Нагадаем, што на працягу 2007 году ў дачыненні да старшыні клецкай суполкі БНФ і выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова пяць разоў распачыналі і прыпынялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп у друкаваных сродках). Нагодай для завядзення справы стала нататка ў «Бойкім Клецку» пра кіраўніка Клецкай юрыдычнай кансультацыі Наталлю Семашкевіч. Двойчы адмысловая экспертыза не знаходзіла парушэнняў Крымінальнага кодэксу і справу прыпынялі за адсутнасцю складу злачынства. Па словах С. Панамарова, артыкул ізноў накіраваны на экспертызу ў Мінск. 
18 верасня Сяргей Панамароў быў у Салігорскім Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Там яму паведамілі, што атрымалі прадпісанне з Мінскай абласной пракуратуры высветліць, адкуль ён бярэ сродкі на выдавецкую дзейнасць і працу сайта. Пры гэтым Панамарову адмовіліся прадэманстраваць дакументы, на падставе якіх ладзіцца такая праверка. У сваю чаргу выдавец адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні. Ён лічыць, што ўлады такім чынам аказваюць на яго ціск, намагаючыся спыніць ягоную выдавецкую дзейнасць, а таксама працу з сайтам.
Просмотров: 628 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz