Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 18:23
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Апрель » 2 » ВУРДАЛАКАВЫ КАЗКІ
12:50
ВУРДАЛАКАВЫ КАЗКІ

У каралеўстве Бурбумбiя ўсё спакойна

 


Цяжкая гэта справа – царстваваць. Быў ты спачатку звычайным вясковым падшыванцам. Увесь час не хапала ледзянцоў і марозіва. Даводзілася красьці, дурыць настаўнікаў, каб не атрымаць чарговую двойку. Артыстызм у калгасе – вялікая і карысная рэч. Можна прабівацца ў гору і займаць розныя кіруючыя пасады ў камсамоле. Галоўнае – гэта не саромяццат і не маўчаць. Малаці языком і гарляком паветра, каб усе навокал радаваліся і пляскалі ў ладкі.

І вось нарэшце надыходзіць момант, калі ня трэба ўжо нікому кланяцца, бо аблапошаны люд зрабіў цябе сапраўдным царом. Царствуй і радуйся. Так і здарылася ў адным азіяцкім царстве-гасударстве. Цар Алексбек-першы ўзыйшоў на прастол каралеўства Бурбумбія. Зразумела, што зусім няпростым быў шлях да гэтага алімпу, але ж здолеў, абскакаў такі ўсіх сваіх апанэнтаў – іншых прынцаў сінявокага каралеўства. Давялося шмат чаго паабяцаць прыгоннаму сялянству так званых Калгасных Акцыянэрных Таварыстваў (далей – КАТаў): запусьціць калгасна-каралеўскія фэрмы (далей КаКі) ды сьвінарнікі (далей СіКі), вярнуць сялянам, абрабаваным сваімі папярэднікамі дабро, дазволіць кожнаму жадаючаму халопу ўслых казаць усё, што той думае аб набалелым у жыцьці каралеўства.

Усеўшыся на трон Алексбек-першы разгарнуў сапраўды буйную дзейнасьць, закіпела жыцьцё ў каралеўстве. Даводзілася шастаць туды-сюды па бязьмежным прасторам сінявокай Бурбумбіі, даваць указаньні, як правільна даіць сланоў і як кастрыраваць насарога, як загаворваць новы ўраджай і ў які час жыхарам трэба накіроўвацца ў прыбіральню. Методыку кіраваньня каралеўствам Алексбек перанёс з ранейшай адпрацаванай сыстэм кіраваньня ў калгасным таварыстве (у КаТе).

Ішлі гады, хацелася смачна есьці, шмат гуляць у цацачкі, якіх так не хапала ў далёкім дзяцінстве, а КаКі і СіКі давалі ўсё меней і меней малака і мяса, а ўсё болей і болей сваёй пабочнай прадукцыі. Апетыты ж сьціплага манарха зь невялічкай сьвітай (у некалькі дзясяткаў тысяч мордаў) патрабавалі чамусьці вялікіх выдаткаў, а КАТы, як і абяцаў магарх, паступова пачалі запускацца і марнець. У КаКах і СіКах адбываўся падзёж ската, а частка прадукцыі раскрадалася і паядалася ненасытным кіраўеіцтвам каралеўства. С кожным днём набліжаўся вялікі бздых.

Цяжкія часы надыходзілі і ў суседніх каралеўствах, дзе царствавалі лепшыя сябры і аднадумцы нашага Алекс-бека. Самі правадыры ў гэтых каралеўствах былі выключна сьціплыя і сумленныя цары, а вось народы ім дасталіся гадкія. Можна казаць – вражаскія народы, нехарошыя. Яны, неблагадарныя, пачалі бунтавацца і патрабаваць расправы над сваімі чэснымі рукавадзіцялямі. Давялося спачатку трошкі пабамбіць нехарошыя народы з самалёцікаў, падушыць іх сьлягка танкамі, але гэта выключна для карысьці саміх задушаных і пабітых. А потым прыйшлося смывацца і самім чэсным правадырам.

Ну скажыця, як жа ш іх не прыняць у сябя?

К чэсьці нашава рукаводства і всяво каралевства Бурбумбія, мы прынялі всех і гатовы прыняць цех, хто яшчо на пуці. А эта і таварышч Муратбек, і Алі Баба, і Хося Мударак, і Кот Дафі, і Уга-Чуга і многія другія настаяшчыя славяне. Жалка вот толька, что не дажылі да этава дня, чтобы прыехаць к нам другія харошыя людзі. Такія как таварышч Мілашкавіч, Садіст Хасейн і некаторыя другія.

Прыязжайця да нас, дарагія друзья. Вэлкам ту за Бурбумбія. Прымям вас всех. Что жэ дзелаць, есьлі вашы народы аказалісь такія плахія і няправільныя.

Фама Іўдавіч Пярэваратняў,

каралеўскі казачнік і летапісяц

 

 

Просмотров: 524 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Мумба-Юмба  
0
Гарым жаланием прыехаць к Вам, дараги Алексбек-першы. Пушки зарадзили, аутаматы пачысцили, ждите

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz