Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 09:55
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Апрель » 1 » Выбары без выбару
03:19
Выбары без выбару


"Народныя” абраннікі "наклюнуліся”

Прагледзеў сайты: Нясвіжскага райвыканкама, Нясвіжскай "раёнкі”, але нідзе не знайшоў інфармацыі пра мясцовыя выбары. Можа яе вельмі старанна хаваюць, так, што цяжка знайсці, а хутчэй за ўсё падзея настолькі "значная”, што ня варта глуміць старонкі "сеціва” на пустапарожнюю інфармацыю пра яе, ды і за межамі раёна ніхто не ўбачыць, як у нас "прыгожа” праходзіць так званы выбарчы працэс.

А праходзіць ён, дарэчы, як і ў іншых месцах па краіне, па старой наменклатурнай завядзёнцы. Строга па аднаму кандыдату на кожны выбарчы ўчастак, кожны кандыдат (за выключэннем адной асобы) – начальнік, сярэдні заробак кандыдатаў прыкладна ўтрая большы за сярэдні па краіне. Варта зазначыць, што шмат у каго з кандыдатаў увогуле ці ёсць вялікая патрэба ў заробку (транспарт і паліва – казённыя, харчаванне – пад рукой, будаўнічыя работы на прадпрыемстве разгорнуты ў ваўсю, з "тэндарамі” і магчымымі "адкатамі”….) Жыві ды радуйся.

Калі ўлічыць папраўкі да заканадаўства аб выбарах, дык можна дакладна сказаць, што ўсе вылучаныя будуць "абраныя”. Гэта станоўчая акалічнасць, бо ўдасца пазбегнуць лішняга "вылятання грошай у трубу”.

Думаецца, што разумна было б увогуле не траціцца на гэтае шоў, ды проста залічыць вылучаных абранымі, тым больш, што многія з кандыдатаў пераабіраюцца ўжо другі раз ды і толкам ніхто не разумее навошта яны патрэбныя ўвогуле і чым будуць займацца. Чаму б нам не пакарыстацца прыкладам Украіны, якая эканоміць на стварэнні пустапарожных ворганаў у крызісны час.


Алесь Язьвінскі

Просмотров: 593 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz