Вольны Нясьвіж
Четверг, 18.04.2024, 14:21
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Сентябрь » 13 » Выхоўваем жорсткасьць
01:54
Выхоўваем жорсткасьць

Айбаліты-жывадзёры

У сродках масавай інфармацыі неаднаразова ўздымаліся пытаньні "нечалавечых” адносінаў у нашым грамадстве да тых, каго здараецца называюць "малодшымі братамі” – кошак і сабак.

Праблема абмяркоўваецца, а "воз” з месца не кранаецца. З свайго асабістага вопыту магу сказаць, што тыя не мнагалікія кантакты зь нясьвіскімі ветэрынарамі, да станоўчых думак не прыводзяць, а хутчэй наадварот, бо нашыя працаўнікі ў белых халатах бываюць небясьпечнымі для хатніх жывёлін.

Чаго, напрыклад, вартыя плянавыя прышчэпкі ад вар’яцтва, калі "айбаліты” абыходзяць вуліцы і задарма 
 прышчапляюць усіх жывёлін, што трапляюцца ім на шляху. У маіх знаёмых пасьля такога абслугоўваньня здохлі кот і сабака. У мяне асабіста котка выжыла, але 
 цяжка хварэла амаль тыдзень, на вачах дачкі, якая па няведаньні магчымых наступстваў дазволіла яе прышчапіць, аб чым пасьля вельмі шкадавала.

Неаднойчы даводзілася пераканацца і
 іншых выпадках, што ня можна дапускаць да хатніх катоў і сабак супрацоўнікаў ветлячэбніцы. Да таго ж ня варта верыць таму, аб чым яны вам распавядуць.

Другі бок дзікунскага стану рэчаў у нашым грамадстве ёсьць служба камунальнай гаспадаркі, якой даручаецца рабіць "зачысткі” нашых вуліц ад бадзяжных сабак. Тут ўжо сапраўдная жывадзёрная эпапея.

Я да гэтага часу не наважваюся завесці сабаку, пасьля таго, як аднойчы выскачыўшы за брамку зьнік хатні любімец. Аб яго лёсе можна толькі сабе ўявіць па ўбачаных крывавых расправах над іншымі жывёлінамі.

Зусім ня варта скардзіцца пасьля гэтага, што мы выхоўваем нашых дзяцей чорствымі і бяссярдэчнымі. Яны маюць добры прыклад.

Красамоўна паказвае на гэта і мазырскі выпадак, аб якім распавядае " ПАРТЫЗАН ”.


Алесь Язьвінскі

Просмотров: 464 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 4
4 Brama  
0
Мне год назад давялося сутыкнуцца зь нясьвіскімі "айбалітамі". Ня хочацца нават успамінаць, бо да гэтага часу ў стрэсе. Скажу толькі, што яны нічым не адрозьніваюцца ад камунгасных жывадзёраў, а можа яшчэ і горш.

3 Сергей Пономарёв  
0
Ага

2 Агата  
0
Прывітанне Алесю! Адчуваеш адчай, калі бачыш, якія адносіны да жывёл за мяжой і на пастсавецкай прасторы...

1 Сергей Пономарев  
0
Алесь, вы почти близнецы-ы-ы..!?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz