Вольны Нясьвіж
Четверг, 28.03.2024, 17:58
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 7 » Выхоўваем па разнарадцы. Нясвіжскі БРСМ.
14:43
Выхоўваем па разнарадцы. Нясвіжскі БРСМ.

"Дела молодёжные”

Як паведамляе першы сакратар райкама ОО "БРСМ” Вольга Сільвановіч у "Нясвіжскіх Навінах” (№1-3) "На базе физкультурно-оздоровительного комплекса «Несвиж» состоялась спортландия среди подростков подучётных категорий «Молодежь - за здоровый образ жизни!» В ней принимали участие команды гимназии, СШ №3 и СШ №4 г.Несвижа. Команды-участницы награждены поощрительными  подарками, а победитель - команда Несвижской белорусской гимназии - Грамотой и призами районного  комитета ОО «БРСМ» и отдела по делам молодёжи  райисполкома”.

Калі чытачам невядома, што гэта за такая тэрміналагічная абракадабра – "подучетная категория молодёжи” варта патлумачыць, што гэта, кажучы іншым бюракратычна-тэрміналагічным слэнгам "руководящих товарищей”, "трудные подростки”, альбо "дети из проблемных семей”, "подростки состоящие на учете в детской комнате милиции”. Адным словам – гэта прадукт выхаваўчай працы нашага грамадзтва, з якім "товарищи” ня ведаюць што рабіць.

Калі ж вярнуцца да узгададай вышэй абвесткі брсэмаўскай важачкі і ўдумацца, дык атрымліваецца, што больш за ўсё "складанай маладзёжы” вучыцца ў Нясвіжскай гімназіі (занялі першае месца, значыць ёсьць з каго выбіраць). Уцэлым жа варта звярнуць увагу на выхаваўчую бязглуздасць правядзення спецыяльных мерапрыемстваў для вылучаных ужо на ранняй стадыі ў асобную кагорту непаслухмяных падлеткаў (будучых зэкаў). А што, няхай прывыкаюць да свайго калектыву, ды і ёсць у каго павучыцца, падзяліцца вопытам. Якія лідары ў такім асяроддзі – вядома і без тлумачэнняў.

На самой жа справе ніхто і не збіраецца думаць аб выхаванні, проста спрацоўвае бюракратычная маўына – патрабуюць працаваць з "складанымі”, калі ласка вам мерапрыемства ў чыстым выглядзе. Ды і яшчэ дадумаліся публічна пісаць аб гэтым ў газэце. Уявіця, чытачы, сябе на месцы падлетка, якога запрасілі проста паспаборнічаць, а пасля ён у "раёнцы” прачытае, што аказваецца гэта былі спаборніцтвы для "ненармальнай” моладзі. А можа іх адразу трэба усіх за дрот, каб прывыкалі да свайго месца ў грамадзтве? Ды і пракляйміць неяк не пашкодзіла б.

Алесь

Просмотров: 549 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz