Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 12:53
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 14 » Вынішчэньні беларускай нацыі
02:25
Вынішчэньні беларускай нацыі

                               

Чарговыя пагрозы вынішчэньня беларускай нацыі

Заручыўшыся няўмяшаньнем Эўразьвязу, антыбеларускі рэжым, як бачым, перайшоў у адкрыты наступ па вынішчэньні беларускай нацыі. Русіфікатары, праўда, ужо даўно не хаваюцца, але цяпер адчулі, што могуць рабіць што хочуць.

У гэтыя дні пачынаецца рэжымны перапіс насельніцтва Беларусі. Пытаньні анкеты складзеныя некарэктна, па шулерскай каляніяльнай мэтодыцы статус кво з мэтай заблытаць людзей і атрымаць адказы, якія можна выкарыстаць супраць беларускай мовы, каб потым абгрунтоўваць русіфікацыю і акупацыйную палітыку.

Галоўнае пытаньне перакруцілі так: “Ваша родная мова?” А ў дужках дадалі заведама няправільнае тлумачэньне ці, дакладней, указаньне (“мова, засвоеная першай у дзяцінстве”). Тым часам роднай мовай зьўляецца мова нацыі да якай чалавек належыць, хоць ён можа нават не размаўляць на ёй ня тое што не засвоіць першай. Гісторыя акупацыяў, калянаялізму і імпэрыялізму пакінула сваю спадчыну ва ўсім сьвеце і добра адлюстравала гэтае палажэньне .

Давер да гэтакага перапісу такі, як да лукашысцкіх выбараў, усё апускаецца ў гэбоўшчыну і лжывую твань. Увогуле, беларусам павінна быць ужо даўно зразумела, што як бы ні выкручаваліся “ворагі чалавецтва”, адказваць на ўсе іхныя анкетныя пытаньні трэба проста і аднаслоўна: “беларус”, беларуская”, “беларускі”, “Беларусь”. Нельга даваць сябе акалпачыць. Ня трэба ўступаць у лішнія размовы з перапісчыкамі, бо пытаньні складзеныя па жандармска-кагэбоўскаму прынцыпу і парушаюць права на прыватнае жыцьцё чалавека. На некаторыя пытаньні чалавек таму мае права не адказваць альбо адказваць так, як лічыць патрэбным для сваёй абароны.
х х х

Апошнім часам (пасьля захопу ўлады ўзурпатарам на трэці тэрмін кіраваньня) я пастаянна зьвяртаю ўвагу, што дзейнасьць Лукашэнкі стала асабліва небясьпечнай для краіны і нацыі. Цяпер жа, пасьля ўводу чужога войска і спробаў сфальшаваць дэмаграфічную сытуацыю мусяць быць дзеяньні ў адказ. Маўчаньне абазначала б капітуляцыю грамадзтва перад цемрай (а мы назіраем ужо гэты працэс капітуляцыі, асабліва ў інтэлігенцыі, у СМІ, у так званых грамадзкіх вярхах).

Нагадаю зноў, што рычагом для грамадзкай барацьбы з антыбеларускім рэжымам павінен стаць эканамічны крызіс і падрыхтоўка агульнанацыянальнага байкоту выбараў Лукашэнкі. Гэта цяпер галоўная наша задача і галоўная праца.

Зянон Пазьняк                                                                           Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
11 кастрычніка 2009 г.

Просмотров: 557 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz