Вольны Нясьвіж
Четверг, 28.03.2024, 13:03
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2016 » Июль » 3 » З Днём Лукашэнкі, дарагія нясьвіжане
20:10
З Днём Лукашэнкі, дарагія нясьвіжане

 С "празднічком", нясьвіжане

Адсьвяткавалі чарговы “празднічек” – ні то Дзень горада, ні то нейкага вызваленьня, ні то Дзень беларуска-лубянкаўскага рэжыму, ні то незалежнасьці некага ад некага. Дакладна незразумела с адкуль ён ўзяўся гэты “празднічэк” і хто яго прыдумаў у недалёкім часе, але  адсьвяткавалі, як мае быць.

Напачатку прыемнае ўражаньне: меладычна і ўрачыста гучыць родная мова. Затаптаная ў апошнія гады ды замардаваная татальнай русіфікацыяй, апушчаная да ўзроўню, як казаў калісьці кіраўнік дзяржавы, ніжэй калена. Урачыста выносіцца сьцяг Нясьвіжа, гучыць гімн Нясьвіжа, гучаць беларускія песьні, сьвеціць сонейка, прыгожыя па-сьвяточнаму прыбраныя людзі. Робіцца прыемна на душы і толькі падсьвядома мучае адно пытаньне – а чаму менавіта ў гэты дзень? Чаму днём незалежнасьці ў нашай краіне прызначаны ад балды першы патрапіўшы да кіраўнічай галавы дзень? Чаму ён не прыўрочаны да нейкай лёсавызначальнай гістарычнай даты?

 У небе пралятае дэльтаплян з падчэпленым “флагом” БССР-РБ – сымбалям залежнасьці ад СССР-Расеі, цяпер дзяржаўным. Пачынаюць гучаць прамовы. Спачатку запрошаных гасьцей з іншых краін, пасьля мясцовых прадстаўнікоў улады. Яны гавораць пра тое, што мы не павінны забываць, пра вялікую перамогу. Бяз спекуляцыі на ваеннай тэматыцы а ні як, ды нажаль памяць прамоўцаў кароткая і не сягае ў глыб далей 41-га году мінулага стагоддзя. Прамоўцы гавораць пра вялікія дасягненьні, росквіт краіны, пра каштоўнасьць незалежнасьці, а ў памяці ўсплываюць ліхія 90-я гады, калі гэтая самая незалежнасьць неймавернымі высілкамі невялічкай апазыцыі БНФ нарэшце была здабытая. Зараз мы бачым на высокай трыбуне асобаў, якія ў той час рабілі як раз ўсё, каб краіна не атрымала суверэнітэту і заставалася ўскрайкам Расейскай імпэрыі. Сёньня гэтыя людзі засталіся пры ўладзе і на поўніцу карыстаюцца здыбыткамі незалежнасьці.

На подыўм для ўзнагароджаньня запрашаюцца былыя і сучасныя кіраўнікі выканкаму, саветаў. Сярод іх можна пабачыць аднаго ветэрана працы з народу  і двух кіраўнікоў магутных прадпрыемстваў (па разнарадцы для прыстойнасьці). Самы сябе ўзнагародзілі, падзякавалі, парадаваліся.

“Ура таварышчы, празднік состоялся!”

Алесь Язвінскі, 3.07.16

Просмотров: 565 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz