Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 17:48
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Март » 27 » З Днём Волі, нясьвіжане!
14:29
З Днём Волі, нясьвіжане!


Варта не толькі паверыць у сябе

25 сакавіка зьяўляецца асабліва адметнай датай для кожнага беларуса. Гэта вядома ўсім, для каго ганаровыя словы: БЕЛАРУС, БЕЛАРУСЬ, ВОЛЯ, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, ДЭМАКРАТЫЯ не пустыя гукі, а галоўныя каштоўнасьці жыцьця.

Паўсюль ў сьвеце людзі шануюць свае галоўныя каштоўнасьці, змагаюцца за іх са зброяй ў руках і таму ведаюць кошт незалежнасьці бацькаўшчыны, свабоды. І толькі рабы радуюцца выпадковай "шкварцы" ды "чарцы", забыўшыся, што каб мець іх дастаткова і ўдоваль, трэба спачатку здабыць незалежнасьць.

Незалежнасьць, якая дастаецца без змаганьня не шануецца насельніцтвам і таму не дае плёну, а часам і страчваецца, бо заўсёды знойдуцца суседзі ласыя да чужога і гатовыя скарыстацца момантам, каб падгрэбці пад сябе тое дурное насельніцтва.

Дык будзем жа неабыякавымі да свайго, да сьвятога, што нам дадзена Богам і вялікімі змагарнымі ахвярамі нашых дзядоў і прадзедаў! Захаваем незалежнасьць Беларусі! Пабудуем для нашых дзяцей і ўнукаў квітнеючую эўрапейскую краіну БЕЛАРУСЬ!

З Днём Волі вас, дарагія нясьвіжане! Хай гэтае сьвята кране Вас і ўвойдзе ў сэрца кожнага, хто верыць у светлую будучыню сваёй Бацькаўшчыны. Надыдзе Дзень і 25 сакавіка стане галоўным сьвятам вольнай краіны БЕЛАРУСЬ.

Калектыў нашай інтэрнэт-старонкі і выдаўцы негазэты "Брама", "Брамка", "Нясьвіскія Навінкі".

Просмотров: 493 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz