Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 09:12
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 3 » З Новым годам, Родны край…
22:10
З Новым годам, Родны край…

  З Новым годам, Родны край…

Мінае яшчэ адзін жыццёвы этап. 2010 – ужо рэальнасць. Самы час азірнуцца і ўзважыць, прыкінуць – а што там далей?

Напрыканцы 2009-га, у апошнія дні снежня па ўсіх электронных каналах сродкаў інфармацыі прагучала "беседа” "галавы гасударства” з дзяржаўнымі (ручнымі) СМІ. Можна было б пасмяяцца, каб не было гэтак сумна.

На пытанне журналіста адной з "падкаблучных” газецёнак пра магчымасць рынкавых рэформаў у нашай краіне, "Рыгорыч” заўважае, што справа тут, аказваецца, не ў ім, а ў нас (у журналістах, у народзе). Бо ён гатовы хоць сёння запусціць, напрыклад, "шокавую тэрапію”, але ж, маўляў, народ гэтага не хоча. "Вы хатите, что бы я делал то, чего вы не хатите…” – кажа "рукавадзіцель гасударства” пра рынкавае рэфармаванне.

Атрымліваецца цікавая сытуацыя. Каб не апынуцца ў поўным развале, жыццёваважнымі робяцца каардынальныя змены ў эканоміцы краіны, а "рукаводства” не хоча нічога рабіць, бо гэта не да спадабы вялікай частцы люмпенізаванага насельніцтва. Іначай кажучы, гэта можна параўнаць з хворым на апендыцыт дзіцём, якое не хоча каб было балюча, але пры гэтым яму хочацца смачна есьці, гуляць, весяліцца, быць здаровенькім. Лёс доктара, пры гэтым, залежыць ад жаданняў гэтага разбэшчанага дзіцяці і хірург пытаецца ў яго: "Будзем ножыкам рэзаць жывот, ці няхай так застаецца?”.

Вядома ж расейскім "гайдарам” нікому быць нехочацца, але ж каму тады ратаваць краіну, калі не абраным ва ўладу таварышам? Навошта тады яны ўвогуле патрэбныя такія дактары, якія не хочуць лячыць толькі таму, што баяцца неспадабацца пацыенту, калі будзе балючым лячэнне. Баяцца, што хворае дзіця пазбавіць іх пасады. Атрымліваецца, што для іх галоўнае не жыццё хворага насельніцтва, а асабістая пасада.

У выступе галоўнага галоўнакамандуючага часта ўзгадваецца аб сацыяльнай арыентацыі беларускай эканамічнай палітыкі, аб тым, што ў нас усё робіцца выключна для людзей. Сьмешна ў гэтым плане выглядае падпісанне мытнага пагаднення, па якімы замежныя б\у аўтамабілі, на якіх ездзіць ўся краіна, падаражэюць амаль удвая. "Рыгорыч” не хоча каб беларусы ездзілі на "хламе, якому ажно 5-7 гадоў”. Відаць ягонымі клопатамі мы ўсе сядзем на новыя інамаркі, толькі вось чаму не селі да гэтага часу?

Былы кіраўнік нацыянальнага банка краіны прафесар Станіслаў Багданкевіч супакойвае беларусаў. Па яго меркаваннях яшчэ год удасца перабіцца на цяперашнім узроўні, праядаючы дзяржмаёмасьць. Год 2009-ты пратрымаліся на знешніх пазыках (набралі больш за 20 мільярдаў даляраў – падарачак нашым дзеткам), а ў 2010-тым будзем "выносіць з хаты, што яшчэ можна прадаць”. А што пасля? Аб гэтым будзем думаць, калі мордай упрэмся.

Вось так. Усе нармальныя краіны, намагаючыся выйсці з крызісу ідуць на непапулярныя меры: замарожваюць зарплаты, абвяшчаюць прадпрыемствы банкрутамі, не раздаюць пазычаныя грошы галоднаму насельніцтву, а укладваюць іх у пераабсталяванне вытворчасці, часова скарачаюць фінансаванне сацыяльных праграм. Там разумеюць, што трэба пратрымацца пэўны час, пацярпець, пакуль не запрацуюць ўкладзеныя грошы. Тады і стане ўсё на свае месцы.

Нам сёння таксама прапануюць пацярпець (вечна?), але дзеля чаго? На што нам надзеяцца? Каму патрэбны хлам, што вырабляе яшчэ савецкая вытворчасць? Пазычаныя мільярды прахуканыя ў паветра, а іх трэба аддаваць. Беларускія прадпрыемствы былі і застаюцца нікчэмнымі, як гэта не хавай. Каму сёння, а тым больш заўтра, спатрэбіцца неякасная прадукцыя?

Дык с чаго ж тады мы павінны добра жыць? Адна надзея на Расейскую халяву, але і яна здаецца скончылася. Нікому нахлебнікі не патрэбныя.

Алесь Язьвінскі






Новы 2010 год прыйшоў у Нясьвіж

Просмотров: 2318 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz