Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 13:55
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 7 » Зь перамогай, Аляксандр!
03:32
Зь перамогай, Аляксандр!

   

Выдатнае дасягненьне на фестывалі

Рэдакцыя малатыражнай газэты Брама шчыра віншуе Аляксандра Нялюбіна з нагоды атрыманьня дыплёму 7-га фестываля тэатральнага мастацтва, які нядаўна праходзіў у горадзе Беразіно.

Аляксандр добры хлопец, адзін з заснавальнікаў газэты Брама. Няхай і надалей посьпех не пакідае яго ў розных добрых справах.

 

(ніжэй зьмяшчаецца матэрыял газэты Нясвіжскія Навіны аб выступленьні калектыву Нясьвіскага народнага тэатру ў Беразіно)


Два дыпломы
Два дыпломы прывёз з VII абласнога фестывалю народных тэатраў "Бярэзінская рампа" Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку.

Чарговы агляд сцэнічных талентаў сабраў у раённым Доме культуры г. Беразіно адданых свайму захапленню людзей. Прыехалі калектывы Слуцка, Жодзіна, Барысава, Салігорска, а таксама запрошаныя госці - музычна-драматычны тэатр-студыя "Лабіау" з Калінінградскай вобласці. Тры дні на фестывалі панавала творчая атмасфера, на сцэне жылі пачуццямі любові і гора, радасці і смутку, смеху і слёз персанажы разнастайных спектакляў. А іх выканаўцы імкнуліся данесці гледачам усе нюансы чалавечых адносін. Тыя, хто быў у зале, суперажывалі, плакалі і смяяліся, дружна апладзіравалі, тым самым ацэньваючы работу акцёраў. Апошнія прыехалі сюды (у каторы раз!), каб удасканаліць і адшліфаваць сваё сцэнічнае майстэрства. Ацэньвала яго і кампетэнтнае журы на чале з заслужанай артыст-кай Беларусі Марыяй Захарэвіч. Як адзначыла яна пры правядзенні вынікаў фестывалю, складана было вызначыць пераможцу, бо стараліся ўсе.

- У халодныя восеньскія дні мы адчувалі цяпло, - сказала вядомая актрыса. - І хачу пакланіц- ца ўсім акцёрам і па- дзякаваць ім за творчасць. А фестываль патрэбен, бо ён выхоў-вае гледачоў, прыцягвае майстэрствам выканаўцаў.

Па рашэнні журы лаўрэатам VII абласнога фестывалю народных тэатраў стаў калектыў студыі "Лабіау" з Калі-нінградскай вобласці за спектакль "Пра Фядота стральца, удалога малайца" Леаніда Філатава.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл (рэжысёр Яўген Валабоеў) прывёз з фестывалю два дыпломы. Першы - "За ўвасабленне тэмы ваенна-патрыятычнага выхавання" (спектакль "Я заўжды ўсміхаюся" па п'есе Якава Сегеля), а таксама тэлевізар, DVD-прайгравальнік і статуэтку Мельпамены. Другі Дыплом - "За лепшае выкананне эпізадычнай ролі" - атрымаў артыст тэатра Аляксандр Нялюбін (на здымку).

На трэці дзень фестывалю прайшла міні-кампазіцыя ў памяць таленавітых людзей: рэжысёра тэатра імя Уршулі Радзівіл Валерыя Мароза і былога работніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Леаніда Пашкуна, які быў адным з арганізатараў фестывалю "Бярэзінская рампа". Артысты Нясвіжскага і Барысаўскага тэатраў прачыталі вершы В.П. Мароза. Вядучыя праграмы ўручылі кветкі яго ўдаве Людміле Зянонаўне, а таксама сыну Глебу Валер'евічу.

Варта адзначыць добрыя работы нашых суседзяў: п'есы "А зоры тут ціхія" па аповесці Б. Васільева ў выкананні Слуцкага тэатра, "Калі заспявае певень" паводле п'есы Г. Марчука - калектыву народнага тэтра г. Салігорска. Кранула гледачоў і выступленне тэатральнага калектыву з Жодзіна, які прадставіў тра-гікамедыю "Аднакласнікі" Андрэя Курэйчыка.

Выступленне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл калегі і гледачы ацанілі словамі: "Дзякуй вам, мы не маглі стрымаць слёз удзячнасці і хвалявання".


НН

          

Просмотров: 586 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Алеся  
0
Віншую! Поспехаў!

1 Вася Ермолаев  
0
:-) Благодарю, Алесь!

Спектакль состоялся и я рад, что в этом есть и моя заслуга!
А в "лучшей эпизодической роли" заслуга всего нашего коллектива!

- Благодарю всех нас, особенно Евгения Алексеевича!

- Ура!!!!!!!!!!!!!!!


Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz