Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 16:33
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Декабрь » 18 » Запазычанасць як у алкашоў
02:31
Запазычанасць як у алкашоў



Замежная запазычанасць Беларусі амаль дасягнула рэкордных 20 млрд даляраў


Агульны замежны доўг Беларусі за тры першыя кварталы 2009 года вырас на 27,3%, да 19 млрд 299 млн даляраў і дасягнуў на 1 кастрычніка 37,1% ВУП краіны. На пачатак года ён складаў 25,1% ВУП. Такія звесткі апублікаваў Нацбанк.

Згодна з гэтымі звесткамі, на абслугоўванне замежнай запазычанасці за дзевяць месяцаў 2009 года скіравалі $4569 млн (12,8% ад ВУП або 26% паступленняў ад экспарту). Столькі з’ядаюць выплаты па асноўнай запазычанасці і па працэнтах.

Доўг расце хутчэй, чым прагназавалася. Лічылася, што запазычанасць можа вырасці да $20 млрд да канца года. Па факце яна можа дасягнуць нават $21 млрд.

Паводле стану на 1 кастрычніка, на кожнага беларуса, з малымі і старымі ўключна, прыпадае 1997 даляраў замежнай запазыкі, тады як на 1 студзеня было толькі 1567 даляраў. За апошнія 12 гадоў гэты паказчык узрос больш чым у 10 разоў, падлічыў сайт afn.by.

На пачатак 1997 года доўг на душу насельніцтва складаў $186, на 1 студзеня 2005 года — $500, 2007 – $700, 2008 — $1290.

Для гаспадаркі як беларуская, якая не ўваходзіць у Еўрасаюз з яго страховачнымі механізмамі, бяспечнай мяжой запазычанасці можна лічыць планку 50 або 60 працэнтаў ад ВУП.
Яе Беларусь можа дасягнуць за два‑тры гады.


Сяргей Гезгала
 17 снежня 2009

Просмотров: 553 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz