Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 16:22
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Июнь » 8 » Звыклая бязглуздасьць
19:53
Звыклая бязглуздасьць

 Абсурд, як норма + фоткі

Час мінае, ляціць няспынна 21-е стагодзьдзе. Тое, што ўчора было нават немагчыма сабе ўявіць, сёньня ўжо становіцца звычайнай справай.

Успамінаецца дзяцінства, калі зьявіліся першыя чорна-белыя тэлівізары, пасьля каляровыя… У сёняшняй школе дзеці носяць за цацку айфоны ды планшэты, штохвілінна "пасьвяцца” ў бясправодным інтэрнэце, што тут ужо казаць аб звычайным мабільніку. Кожны чалавек знаходзіцца пастаянна ў кантакце з сваімі сябрамі, роднымі, ды начальствам на працы – нідзе не схавацца. Нават ў лесе зрабілася немагчымым згубіцца – у кішэні навігатар.

Яно ўсё так, але адкуль бяруцца ўсе гэтыя цуды, можа ствараюцца ў беларускіх навуковых колах, на беларускіх прадпрыемствах, ці ў нашых калгасах?

Здаецца не, усё прыходзіць у гатовым выглядзе, у сваёй краіне мы нават не зьбіраем высокатэхналягічныя рэчы па чужых тэхналёгіях, а "перадраць”, альбо "украсьці лякала”, як раіў Лукашэнка сваім памагатым на арганізаваных ім жа тусоўках, сёньня абсалютна немагчыма. Вырабіць кампутар, гэта вам ня выкрайку парткоў "сьперці”, альбо канструкцыю бараны да трактара. Тут нічога не атрымаецца. Таму мы карыстаемся ўжо гатовымі дасягненьнямі заходняй навукі і вытворчасьці.

Закупаем для нязьлічонай колькасьці "руководзяшчых”, "управляюшчых” і "контроліруюшчых” кантор кампутарную тэхніку, для чыноўніцкіх офісаў будаўнічыя і абліцовачныя матэрыялы заходняй вытворчасьці, шыкоўныя аўто для дзяржаўных устаноў...

А за якія "шышы”? Ды за "халяўскія”, як яно звычайна і бывае ў краінах з адсталай эканомікай, дыктатарскім палітычным рэжымам, ды каляніяльнымі зьнешнімі статусамі. Але "халяўскія” гэтыя грошы толькі для "руководства”, а дакладней – для тых, хто імі распараджаецца. Для насельніцтва яны даюцца цяжка і адразу ж адыходзяць у бяскантрольнае распараджэньне "геніяльнага рукаводства”.

Паколькі вытворчасьць у краіне адсталая, а прадукцыя няканкурэнтназдольная, дык зарабіць можна толькі выключна на распрадажы стратэгічных рэсурсаў, зямлі, ды яшчэ пакуль "жывых” прадпрыемстваў. Але гэта не надоўга і таму даводзіцца жыць за пазыкі, якія ўдаецца здабыць: дзе падманам, дзе сьлязьмі. Пра "возврашчать” ня думае ніхто.

Вельмі парадаксальна выглядае склаўшаяся сытуацыя з эканомікай і кіраўніцтвам. Чым глыбей паглыбляемся ў эканамічны, палітычны, духоўны крызіс, тым больш размнажаецца дзяржаўнае чынавенства, тым больш бязглуздай робіцца яго дзейнасьць. Куды ня глянь – усюды неабмежаваныя магчымасьці для крадзяжу, карупцыі, ды для проста разбазарваньня дзяржаўных здабыткаў.

Кожная бюракратычная кантора, а іншых ужо і не існуе, выкарыстоўваючы заходнюю кампутарну ютэхніку і інтэрнэт, завальвае сваіх падначаленых, вытворчасьць, адукацыю, медычныя ўстановы, культуру, навуку – усю краін бясконцымі "цэннымі указаніямі” і макулатурай…

Стараецца усё кіраўніцтва, нават на мястах. Вынаходзяцца новыя пустапарожныя ініцыятывы і "почіны” – квітнее бюракратычная творчасьць. Займацца даводзіцца рознымі форумамі і канферэнцыямі, зьлётамі і "смотрамі” – чым заўгодна, толькі не сваёй нармальнай працай. Усе намаганьні – у сьвісток, паказуху, "отчетность”. Беларусь сёньня мае няпроста бюракратыю, а бюракратыю шклоўскага абсурду і чым больш ініцыятывы пры гэтым, тым бязглузьдзей робіцца ўсё жыцьцё.

А аддувацца за гэтую розную бязглуздасьць прыходзіцца ўсяму грамадству, "крыша едзе” і ў самаго "рукаводства”. Ад страху, каб чаго не нагарэла, яны губляюць сон і здароўе, трапляюць ў шпіталь і псыхушку.

Не бракуе гэтага бюракратычнага абсурду і ў Нясьвіжы. Куды ня плюнь – усюды "творчасьць”. Вось, напрыклад, міліцэйскае начальства дэманструе "новы” этап ініцыятыў па забесьпячэньні бясьпекі пешаходаў, зрабілі "добрую рэч” усталяваўшы па горадзе новыя трампліны для аўтамабіляў. Асабліва класна выглядае такая штучная калдобіна на пад’ёме ў гору перад раённым шпіталем. Ніякія пешаходы тут праз дарогу ня ходзяць і нават знакаў абмежаваньня хуткасьці ніколі не было. Цяпер, рухаючыся пад горку, аўто актыўна загазоўваць паветра, што вельмі карысна дадасца да экалгіі.  Але ж – клопаты аб людзях.

Калі ж падняцца пад гэтую горку наверх, бліжэй да раённай больніцы, можна назіраць яшчэ адзін шэдэўр начальніцкай творчасьці - пераход праз праезжую частку вуліцы кірункам: зь некуды - у некуды. Затое можна паставіць чарговую галачку ў гэтай справе, справе падвышэньня клопату аб людзях...

  Іншых прыкладаў пустапарожняй "ініціотівності” процьма навокал, толькі азірніцеся, нават вока "замыльваецца”.

Вось, напрыклад, распачалася рэстаўрацыя будынку аўтобуснага вакзала. Колькі яна працягнецца і на якую суму "выкаціцца” гэтая радасьць ніхто ня ведае, але калі меркаваць па манумянтальнасьці бетоннай агароджы аб’екта, дык на доўга. Гэты плоцік зь каменных непад’ёмных плітаў пацягне на добрую частку ад вылучанага бюдэжэта. А навошта там такая агароджа, можа дастаткова было б абцягнуць будоўлю адмысловай сеткай, як гэта робіцца ўсюды ў сьвеце? Хіба, што за гэткай агароджай будзе добра схаваць ад людскога вока будаўнічае лайдацтва ды крадзяжы, бяз якіх ня абыходзіцца ніводзін будаўнічы аб’ект.

Да таго ж, адразу адчуваецца рука савецкага чалавека. Устанаўліваючы махіну ахоўнага плоту абавязкова трэба было падперці зялёныя дрэўцы, бо на вялізнай прывакзальнай плошчы не хапіць  мейсца пад будаўнічыя работы. Уперлі плот дакладна ў дрэвы.

Зазірніце ў любую арганізацыю і вы пабачыце, як працоўныя намаганьні зьнікаюць у калавароце "спушченых сверху” бюракратычных пацех і таму –  абавязковых да выкананьня. А праца? А праца пачакае.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 491 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Алеся  
0
Што прауда, то прауда: нi убавiць, нi дадаць....

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz