Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 11:35
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 24 » Зянон Пазьняк пра кіеўскія заявы
03:54
Зянон Пазьняк пра кіеўскія заявы



Усё гэта скончыцца пшыкам

Заяву міністраў замежных спраў Беларусі, Літвы і Ўкраіны пра намер стварыць адзіную энэргетычную прастору і наогул актывізаваць супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнэрства” камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк: Усё гэта добрыя намеры, але яны скончацца пшыкам, пакуль гэтым будзе займацца Лукашэнка. Гэта абсалютна правальная сытуацыя. Трэба зьмяніць унутраную абстаноўку. Пакуль будзе гэты рэжым, ніякіх вынікаў ня будзе. Ужо хутка год "Усходняму партнэрству" і вынікаў ніякіх, яшчэ стала горай. Таму што ўнутраная палітыка ідзе на вынішчэньне нацыі. А ў выніку такой палітыкі ніякіх посьпехаў ні ў эканоміцы, ні ў культуры, ні ў палітыцы ня можа быць дасягнута”.

Нагадае, што ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасьць аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў Беларусі ў пастаўках украінскай электраэнэргіі ў Літву. Таксама міністры абмеркавалі пытаньні працягу дыялёгу па бязьвізавым рэжыме, аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў, разьвіцьці транспартнай інфраструктуры, уключна з будаўніцтвам аўтамагістралі "Мінск — Кіеў".

Сяргей Мартынаў пацьвердзіў працяг працы над дакумэнтам аб абсталяваньні беларуска-ўкраінскай мяжы. Акрамя таго кіраўнікі МЗС Беларусі, Украіны і Літвы дамовіліся супольна адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы. Адначасна прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў у сваім тэлезвароце, што Беларусь і Ўкраіна дамовіліся стварыць тандэм, каб разам прадстаўляць інтарэсы абедзьвюх краін у праграме "Ўсходняе партнэрства". Паводле Юшчанкі, краіны больш выйграюць разам, чым паасобку, калі пададуць на разгляд у межах "Усходняга партнэрства” пакет праектаў, якія датычаць дзьвюх краінаў

Сяргей Абламейка, радыё "Свабода"

Просмотров: 586 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 dedsergei100  
0
ПОПРАВКА:
"Прыхильники Зянона Пазняка (2009-11-27 2:21 Pm)
Витаем Алеся Язвинскага. З задавальненнем чытаем яго выданни. Так трымаць!"

Комментарий взят с Клецкого сайта:www.eklezk.ucoz.ru “Бойкі Клецак”


Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz