Аляксанд
Рыбак крыху “аблажаўся” у вачах грамадскасьці
Пераможца міжнароднага музычнага фестывалю “Эўрабачаньне-2009” Аляксандр Рыбакпадпаў
пад сур’ёзную крытыку ў Нарвэгіі за фотаздымак, на якім ён зафіксаваны ў
абдымку з Лукашэнкам. Сьпевака абвінавацілі ў “наіўнасьці ” і “глупстве” і
прызвалі не падтрымліваць “дыктатара”.
Як распавядае газэта “Погляд”, здымак быў зроблены ў час
двухдзённага візіту маладога выканаўцы ў сталіцу Беларусі і разьмешчаны на яго
інтэрнэт-блозе. На фотаздымку Рыбак абдымае Лукашэнку і падымае ў гору вялікі
палец, а ў подпісе зьмешчана наступная фармулёўка:”Я з прэзыдэнтам Беларусі.
Дзякуючы яму, Менск – адзін з самых прыгожых і чыстых гарадоў Эўропы!
Прыязджайце сюды!”
Гэтая публікацыя выклікала ўзрыў незадавальненьня ў Нарвэгіі. Так,
прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” назваў Аляксандра
Рыбака “наіўным” і ўзгадаў, што сьпевака крытыкавалі за кантакты зь беларускім
лідэрам яшчэ ў траўні 2009 году.
Арганізацыя “Моладзь Хрысьціянскіх Дэмакратаў Нарвэгіі” размясьціла на
сваім афіцыйным сайце ліст, у якім аб’явіла, што ўчынак пераможцы
“Эўрабачаньня” – дурнаваты. Маладыя палітыкі выказалі меркаваньне, што
Аляксандр Рыбак павінен “быць салідарным зь беларусамі, якія змагаюцца за
свабоду, падтрымліваюць дэмакратыю, а не паказваць дыктатару пальцам “клас”!
Пасьля некалькіх дзесяткаў камэнтароў, якія абваліліся на сьпевака з усіх
куткоў планеты, яму давялося адрэагаваць. Аднак музыкант абмежаваўся тым, што
замяніў васторжаны надпіс пад фотаздымкам на больш нейтральны: ”Я з прэзыдэнтам
роднай краіны”. Аляксандр Рыбак зьявіўся на сьвет у Беларусі, а пасьля пераехаў
разам з бацькамі ў Нарвэгію, дзе і атрымаў грамадзянства, нагадвае сайт Dni.ru. Белорусский партизан
|