Бацька пацярпелай ад тэракту арыштаваны
Аляксандр Круты зь Нясьвіжа зноў апынуўся за кратамі. На
гэты раз ён намагаўся абараніць правы сваёй дачкі Іны, якая моцна пацярпела пры
ўзрыве ў Менскім метрапалітэне.
Хто такі гэты чалавек у Нясьвіжы добра ведаюць розныя
начальнікі і чыноўнікі дзяржаўных устаноў. Менавіта іх ён "даставаў” сваімі
настойлівымі патрабаваньнямі, калі часта ўступаўся за правы жыхароў горада.
Менавіта гэтая непатапляемая брація спрабавала яго схаваць ў турму нібыта за
абразу "таварышча” Лукашэнкі, а пасьля накіраваць на прымусовае лячэньне, як
нібы-та псіхічна-хворага чалавека. Метады няновыя, запазычаныя яшчэ ў савецкіх
энкэвэдыстаў.
У нашым хворым на здаровую лёгіку і сэнс грамадстве, дзе за
норму ўжо даўно лічыцца ненармальнасьць, намаганьні чалавека здабыць праўду і
справядлівасьць выглядаюць не разумнымі ды не нармальнымі.
Сапраўдныя шызафрэнікі ў краіне займаюць самыя высокія
пасады, рэгулярна брэшуць з высокіх трыбун і праз сродкі масавай інфармацыі
даводзяць да насельніцтва сапраўды паранаідальныя ідэі і праекты. Гэта ўжо
даўно выглядае цалкам нармальна, і грамадства намагаецца выконваць гэтыя
мройныя праграмы і ўказаньні, у сваю чаргу вар’яцеючы пры гэтым.
Можа здарыцца нават, што праз нейкі час псыхічна здаровых
людзей мы будзем шукаць толдькі па турмах і ў дзяржаўных псіхушках, куды іх
зараз намагаецца схаваць насамрэч хворае "рукаводства”.
Аляксандр Круты "абразіў” аднаго з медыцынскіх чыноўнікаў,
выліўшы на яго аналізы мачы. Адразу ж узьнікае пытаньне — гэта як жа трэба было
абыходзіцца з хворай дачкой і зь яе бацькам у медычных установах, каб вымусіць
апошнягя так "нахуліганіць”?
Аляксандр Круты, бацька і прадстаўнік адной з пацярпелых у
тэракце ў менскім метро, абвінавачваецца ў хуліганстве «з асаблівым цынізмам».
22 верасня ў судзе паводле справы аб тэрактах у Менску першы
намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову
аб затрыманні. У ёй сказана, што Аляксандр Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў
кабінеце адной з медычных установаў Менску, наўмысна здзейсніў хуліганскія
дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем да нормаў маралі». Гэта выявілася ў
тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачою на галоўнага ўрача» гэтай
установы.
На гэтай падставе ў дачыненні Крутога пачалі крымінальную справу
паводле ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»).
Нагадаем, Аляксандр Круты актыўна выступаў у судовым працэсе
паводле справы аб тэракце ў метро, выбухах у Менску ў 2008 г. і ў Віцебску ў
2005 г. Яго затрымалі ўвечары 20 верасня. Менавіта яму належала хадайніцтва аб
пераносе суда да вырашэння пытання пра адмену ў Беларусі смяротнага пакарання,
стварэння інстытуту прысяжных засядацеляў і ўвядзення іх у працэс. Пазней
Крутога адправілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя
(Навінкі).
Пасля затрымання бацькі Інэса Крутая 21 верасня звярнулася
да суддзі з заяваю, у якой патрабавала прыпыніць працэс да таго моманту, пакуль
яе бацька не будзе зноў дапушчаны ў суд у якасці яе прадстаўніка. Аднак суддзя
Аляксандр Федарцоў адмовіўся прыняць заяву, спаслаўшыся на тое, што магчымасць
падачы хадайніцтваў з'явіцца на пэўнай стадыі судовага працэсу.
Тым часам Інэса Крутая і яе бацькі папрасілі палітычнага
прытулку ў Нямеччыне. Дакументы ў амбасаду ФРГ у Менску Аляксандр Круты аднёс
каля двух тыдняў таму. Палітычнага прытулку просяць у нямецкіх уладаў сама
Інэса, яе бацька і маці-інвалід.
belsat.eu
|