Вольны Нясьвіж
Среда, 27.11.2024, 01:25
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Балючая рэчаіснасьць
22:00
Балючая рэчаіснасьць

Той, хто зьдзекваецца з жывёліны, не пашкадуе і чалавека

Вяртаючыся зь Менску, выйшаў з аўтобуса “Менск - Пінск” на скрыжаваньні, блізу ванючай рачулкі Лань. Перада мной малады мужчына вёў да хаты каня. Ланцуг цягнуўся за жывёлінай, хлопец што раз тузаў за гэты повад коніка і хлястаў яго жалезнымі путамі па мызе.

Я заўважыў, што конь намагаецца сысьці з асфальту на ўзбочча, дзе мяккая зямля. На жорсткай дарозе ён высока ўздымаў раскірэчаныя ногі, храмаючы на ўсе чатыры капыты. Каняка спужана адкідваў мызу ад бязьлітасных пабояў і вялікія, сумныя врчы моўчкі малілі гаспадара аб літасьці, не разумеючы яго быдлаватай жорсткасьці…

Ня трэба быць вялікім знаўцам, каб адразу не заўважыць, што ў жывёліны неапрацаваныя капыты: рагавіца растаптаная і, заламаўшыся, тапоршчыцца ўгору. Стрэлкі капытоў зарасьлі і забіліся брудам і конік ступаў не на рагавіцу, а йшоў “жывым мясам” па каменнай дарозе, прысядаючы ад болю і падымаючы да жывата ногі.

– Што ж ты робіш, навошта зьдзекваешся з жывёліны? – Пытаюся ў хмурага дзецюка. – Ён жа ад болю ня можа ісьці па сфальту, давядзі яго да дому па зямлі і тэрмінова апрацоўвай хворыя капыты! Пачысьці стрэлкі і хоць сякерай абсячы падламаную рагавіцу…

Двуногая пачвара злобна зыркнула і працягвала тузаць няшчасную жывёліну, крыючы яе адборным расейскім матам. Ад чаго ж гэткая тупая жорсткасьць нават да маўклівай і паслухмянай істоты, пакорліва і бяскарысна ўсё сваё кароткае жыцьцё працуючй на бязьлітаснага гаспадара? Высакародная і, пры гэтым бязабаронная, жывёліна ня можа адказаць на лютасьць гаспадара, яна поўнасьцю ва ўладзе чалвека і выносіць усё, што б гэтая пачвара зь ёй не рабіла.

Чаму Бог так зрабіў, што мярзотная тупая істота, якая яшчэ прэтэндуе звацца чалавекам, мае ўладу і зьдзекваецца над сваім кармільцам? Неяк самотна падумалася, што насельніцтва краіны робіцца ўсё больш лютым, цынічным, тупее і адчувае толькі свой асабісты скурны боль. І дзеля захаваньня сваёй скуры гэтая чалавекападобная істота гатовая на любую подласьць: здрадзіць за 30 “срэбнікаў”, абгаварыць, зьдзеквацца дзеля забавы. Такі не ацэніць дабро і адкажа подласьцю.

Ён ня ведае паняцьцяў годнасьці, вялікароднасьці, хрысьціянскай маралі. Яму давай выгаду любым коштам, відовішчы і насычэньне асабістай кішкі. Гэта істота спароджана сёняшняй ідэалёгіяй, выхоўваецца на цьмяных “каштоўнасьцях” бальшавізму і той мярзотнасьці, што “рукамі водзіт” сёняшнім грамадзтвам.

Сяргей.Панамароў


Просмотров: 698 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz