Статистика |
Онлайн всего: 7 Гостей: 7 Пользователей: 0 |
|
Главная » 2010 » Июнь » 7 » «Белсат» цяпер можна будзе глядзець і раніцай
02:44 «Белсат» цяпер можна будзе глядзець і раніцай |
Тэлеканал «Белсат» удвая павялічвае час трансляцыі і змяняе частату транслявання праграм праз спадарожнік «Астра», паведаміў выканаўца абавязкаў прэс сакратара тэлеканала Сяргей Пеляса. Паводле яго слоў, з 7 чэрвеня «Белсат» будзе транслявацца агулам каля 12 гадзінаў штодня.
«Уводзіцца ранішні паўторны блок з 7 гадзін да 13. Вечаровы блок будзе транслявацца як і раней — з 17 гадзін да 23», — паведаміў Пеляса. «Штодня раніцай будзе паўтарацца большая частка вечаровага блока з папярэдняга дня. Праграма навін „Аб’ектыў" будзе паўтарацца толькі раз — а 7 гадзіне раніцы. Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блоку па 3–4 серыі раніцай найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі», — паведаміў Пеляса.
Ён адзначыў, што, з 7 да 9 гадзіны раніцы можна будзе глядзець лепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсата», а пасля — дакументальныя і мастацкія фільмы ды серыялы. «Дзякуючы гэтаму гледачы, якія не паспелі паглядзець праграму ўвечары, змогуць зрабіць гэта раніцай наступнага дня», — зазначыў Пеляса.
Ён таксама паведаміў, што ў летні перыяд на «Белсаце» плануецца запуск новых праграм. «Вядомы акцёр і бард Віктар Шалкевіч будзе з’яўляцца на канале з новай сатырычнай перадачай «Вагон». «Кулінарныя падарожжы Роберта Макловіча» паклічуць гледачоў у краязнаўчыя і гастранамічныя экскурсіі па свеце. Невядомыя, але вартыя наведвання закуткі нашай краіны адкрые праграма «Паляванне на дзівосы», — сказаў Пеляса. Паводле яго слоў, 1 чэрвеня змянілася частата транслявання праз спадарожнік «Астра».
«Зараз тэлеканал транслюецца на частаце 10.862 МГц. Частата на спадарожніку „Сірыус" застаецца тая ж», — адзначыў Пеляса.
|
Просмотров: 569 |
Добавил: Brama
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|