Глеб Лабадзенка: Да пытаньня захаваньня спадчыны
Знайшоў такую фотку зь вільні — і захацелася паказаць яе ўсім нашым чыноўнікам і "рэстаўратарам”, якія ўздыхаюць, паціскаюць плячыма і кажуць: "нічаво зьдзелаць нільзя, аварыйнае састаянія…”
У літве ўжо прыйшлі да разуменьня, што кожная старая цаглінка — гэта цаглінка іх гісторыі. і бяз кожнай гэтай цаглінкі яны будуць бяднейшыя, ім будзе складана даказаць сваю існасьць у дні ўчорашнім і права быць у дні заўтрашнім. але што ты дакажаш шклоўска-магілёўскай шляхце, якая пускае сьлюні пры выглядзе стобаксавай купюры…
Крыўдна адное: пасьля можна будзе зьмяніць усё — сістэму ўлады, эканомікі, адносіны з эўропай, шыльды на дамах. але разбуранага дома ўжо ня вернеш.
У будзе наш горад-герой славіцца пісюном на плошчы перамогі, маўзалеем у цэнтры і небаскробамі мінск-сіці.
бібліятэка да таго часу рухне. і я ня буду плакаць — бо рухне напамін пра нашае не зусім такое сёньня. хачу толькі, каб у той момант там не апынулася добрых людзей.
Прычына традыцыйная — "аварыйны стан”. Як мне падаецца, найперш аварыйны стан мазгоў нашых чыноўнікаў.
дамок XVIII ст. уратаваны ад зноса. часова?.. Гэта здаецца неверагодным...
|