Кожны сумленны чалавек можа зрабіць свой унёсак Партыя БНФ заклікае ўсіх людзей добрай волі падаваць у органы пракуратуры хадайніцтвы аб паручальніцтве ў дачыненьні да палітзьняволеных. Гэта ёсьць магчымасьцю кожнаму грамадзяніну праявіць асабістую салідарнасьць зь любым зь вязьняў і паспрыяць яго хутчэйшаму вяртаньню на волю. Падпісаныя хадайніцтвы лепш перадаваць у пракуратуру праз штаб-кватэру Партыі БНФ (г. Менск, пр. Машэрава 8), а таксама праз аргструктуры Партыі БНФ у рэгіёнах. Скачаць усе ўзоры разам можна на сайце:http://dl.dropbox.com/u/16575512/hadajnictvy.rar
ДАПАМОГА РЭПРЭСАВАНЫМ У СУВЯЗІ З ПАДЗЕЯМІ 19-ГА СЬНЕЖНЯ
Тыя, хто быў арыштаваны, і да каго прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19.12.2010, могуць зьвярнуцца па дапамогу па наступных пытаньнях:
• Грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае. Па дапамогу зьвяртайцеся на Управу БНФ па адрасе: г. Менск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8 альбо праз тэл.: (8-017) 284 50 12, (8-029)685 52 39 з 10 да 20.00. Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэньні, квітанцыю на аплату ўтрыманьня.
• Юрыдычная дапамога, аплата штрафаў, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам. Зьвяртайцеся ў праваабарончы цэнтар "Вясна” праз тэл.: (8-017) 331 08 44, (8-029) 687 51 29.
• Дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная й мэдычная дапамога. Зьвяртайцеся ў ГА "Рух за свабоду” і камітэт "Салідарнасьць” праз тэл.: (8-017) 280 88 63, (8-029) 917 96 26, (8-029) 875 15 42.
• Юрыдычная дапамога па працоўнаму праву (пры звальненьні з працы, ціску на працы) Зьвяртайцеся ў Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП праз тэл.: (8-017) 292 46 51, (8-029) 316 97 24.
Таксама глядзіце інфармацыю на сайце: http://www.help.roh-roh.net/ і далучайцеся да распаўсюду інфармацыі й дапамогі вязьням.
|