Школьныя праблемы прыкрывае раённае кіраўніцтва адукацыі
Жыхары вёскі Лявонавічы неаднаразова зьвярталіся ў пракуратуру і ў дзяржаўныя газэты, але справа была марнай, ніхто ўвагі не зьвяртаў, а раённае кіраўніцтва адукацыі праблему проста "замазвала". Нарэшце, калі жыхары Лявонавічаў зьвярнуліся да незалежных сродкаў масавай інфармацыі, газэта НАРОДНАЯ ВОЛЯ адрэагавала артыкулам "Чаму можа навучыць настаўнік-выпівоха?". Узьнятая праблема ставіць шмат пытаньнеў перад кіраўніцтвам сфэры адукацыі і не толькі ў раёне, але, відаць, і ў маштабе ўсёй краіны.
|