Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 11:52
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Май » 29 » Дырэктарка школы ў сьпісе неўязных
02:01
Дырэктарка школы ў сьпісе неўязных
Пад санкцыі Еўрасаюза ўпершыню патрапіла дырэктар школы


«Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза, папоўніўся яшчэ 13 прозвішчамі. У спіс людзей, якіх Еўропа лічыць злачынцамі, патрапіла Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне паводле палітычных матываў настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Ільініч). Гэта сёмы выпадак уключэння ў спісы неўязных імя кіраўніка навучальнай установы.

У спіс таксама патрапіла суддзя Пухавіцкага раёна Святлана Акуліч, якая адхіліла пазоў Наталлі Ільініч аб аднаўленні на працы.

Наталля Ільініч адпрацавала ў Талькаўскай школе 26 гадоў і лічыць, што яе звальненне звязанае з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Са звальненнем яна не змірылася, падала ў суд, аднак аднавіцца на сваім месцы працы ў яе пакуль не атрымалася.

Раней Еўрасаюз забараніў уезд на сваю тэрыторыю яшчэ 6 рэктарам і кіраўнікам беларускіх навучальных установаў, у тым ліку рэктарам БДУ, БДУІРу, БДПУ і БрДУ.

«Неўязныя» кіраўнікі беларускіх навучальных установаў:

- Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы;
- Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа; *
- Пётр Кухарчык — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;
- Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
- Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднага гуманітарна-
эканамічнага інстытута;
- Сяргей Абламейка
— рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паводле http://generation.by


PS. Многім падасца, што ў "шасьцёрак" рэжыму няма выбару, што яны таксама нечым рызыкуюць, ня маюць сывабоды для прыняцьця рашэньня, вымушаныя ісьці на рэпрэсіі. Але гэта ня так, кожны чалавек заўсёды мае выбар: застацца чалавекам, захаваць чалавечую годнасьць, ці ператварыцца ў халуйскую чалавекападобную істоту. Выбар ёсьць заўсёды. Іншая справа, што заўсёды карысьна дагаджаць начальству, тады робіцца спакойней існаваць. Іншы ж выбар вымагае сумленьня і ахвяраваньня.

Дырэктарка салігорскай школы зрабіла іншы выбар, калі супрацоўнікі КДБ вымагалі ад яе (якая мярзотнасьць) шальмаваць школьніка зь ейнай школы - Івана Шылу. Яна звольнілася з працы, але на мярзотнасьць не пагадзілася. Праўда для гэткага рашэньня ў чалавека павінна быць якасьць, якая яго робіць чалавекам - гэта сумленьне.

Надыдзе час, калі нашых дзяцей будуць выхоўваць сумленныя настаўнікі, калі меркулям ня будзе месца ў выхаваўчых дзіцячых установах. Чаму можа навучыць паслухмяны бяспрынцыпны выхавацель у якога адсутнічае сумленнасьць? Думаецца, што гэты час ужо набліжаецца. 

  (рэд. Брамы)
Просмотров: 448 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz