Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 02:24
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Январь » 24 » Дзе Панамароў???
17:31
Дзе Панамароў???

"Наша служба і апасна і трудна..."

Што сёняшні рэжым на акупаванай Беларусі вар'яцкі і неадэкватны, людзі ведаюць не па чутках і ўжо неяк прыстасаваліся.  Прыстасаваліся жыць у рэжыме «Навінак» і па правілах галоўнага санітара псіхушкі. Да якога яшчэ часу беларусы будуць блукаць ў «папраўчых кашулях»? Гэтага ня ведае ні галоўны кліент, ні яго атачэньне.

Над выхадкамі гарэзлівага псіха і яго сабак я і мая сям'я насьмяяліся да сьлёз, а ў выніку ў 2010 годзе, пасля ўзбуджэньня супраць мяне Менскай абласной пракуратурай чарговай 9-й крымінальнай справы па арт. 369 КК РБ. (Абраза чыноўнікаў у друкаваным выданьні), мне давялося бегчы з краіны.

Як намалявана ў пастанове следчым па асабліва важных справах А. С. Азарэвіч - «Панамароў С. Г., з'яўляючыся заснавальнікам, рэдактарам і выдаўцом друкаванага выданьня «Бойкі Клецк», у перыяд з 2006 па люты 2009 г., ажыцьцяўляў дзейнасьць па выданьні, рэдакцыі і распаўсюджваньню дадзенага выданьня .., у якім наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананьнем імі службовых абавязкаў, сістэматычна публікаваў артыкулы, якія ў непрыстойнай форме прыніжаюць аўтарытэт, гонар і добрае імя: старшыні Клецкага райвыканкама А.С. Бойка, суддзі ... Я.М. Гасцеева, старшыні райсавета дэпутатаў П.І. Дудук, інспектара Клецкага РАУС капітана А.В. Канановіча, міліцыянта Клецкага аддзялення ДА МУС РБ, прапаршчыка міліцыі С.Н. Здрок ... ».

Прайшло ўжо 2 з паловай гады, як жыву ў Польшчы і паўтара, як атрымаў статус палітычнага ўцекача. Ужо будучы ў Польшчы вышуковыя сабакі завочна распачалі 10-ю крымінальную справу супраць мяне па арт. - 367, 368 (паклёп і абраза ў Інтэрнэце Прэзідэнта РБ) і працягваюць шукаць маю персону і ў Беларусі, і ў Расіі, і месца майго пражываньня ў Польшчы.

 Але да гэтага часу даводзіцца смяяцца, як мне так і маім родным, маім беларускім сябрам, суседзям, знаёмым і іншым людзям у гарадах рэспублікі Беларусь. Сабакі шукаюць!

У снежні мінулага года, у чарговы раз у Клецку праводзілася сабачае паляванне - мясцовыя шаўкі блукалі па дварах. Апытваліся і вернікі царквы, і родныя, а сталічныя "ішчэйкі” ў цывільным, у колькасці трох галоў паспрабавалі ўвайсьці ў дом да маёй жонкі, пагражаючы ёй пратаколамі ...

У студзені гэтага года пільна-мужны пёс Клецкага РАУС традыцыйна блукаў вакол хаты маёй жонкі і ў шчыліну плота адчуваў, разьвешаныя ў двары "постирушки”, дзе сярод жаночых трусоў незалежна-ганарліва боўталіся 2 мужчынскія кашулі, якія я падараваў жонцы ў Польшчы. І натхнёны сабака ўзяў след - пайшоў па суседзях, тыкаючы ім у нос адкрыты ім факт нібыта майго знаходжаньня ў Клецку.

- Прызнайся, што жонка Панамарова хавае свайго оппа дома! Вунь, сярод жаночых панталонаў вісяць 2 мужчынскія кашулі, я чую, я ведаю, што Панамароў ў Клецку. Прызнайцеся, інакш змоўшчыкамі будзяце ..!

- Дык, дык мы… Яго ня бачылі! - Спалохана лепяталі памяркоўныя і шматслоўна прыводзілі довады сваёй недатычнасьці і сьлепаты, - Можа гэтыя кашулі яе сына ..? Мы як-то і не заглядвалі ў шчылінку да суседкі ды і не разумеем - што гэта жаночыя, ці мужчынскія сподні. А нюхаць іх, як вы, грамадзянін начальнік, мы не навучаныя ...

- Я скажу жонцы Панамарова, каб яна больш ня мыла кашулі, а проста насіла іх .., да зьмены рэжыму! - Выкруціўся іншы здагадлівы сусед.

 Аблом. Хвост сабакі панік, але пайшоў у родныя пенаты выконваць абавязак да канца - пісаць рапорт аб убачаным, аб унюханым ім ...

Цяпер жонка больш ня мые падараныя мною кашулі, паставіла іх, нямытыя колам у куце хаты і чакае мянтоўскага ператрусу ...

 

«Наша служба и опасна и трудна» 

Музыка: М. Мудищева Словы: А. Г. Прыдвінутага.
 
Наша служба и опасна и трудна, 
И на первый взгляд, как будто не видна. 
Если баба кое-где у нас порой 
Трусы свои сушить захочет. 
Значит с нею нам вести незримый бой 
Так назначено Лукой для нас с тобой - 
Служба дни и ночи-и-и..! 

 С. Панамароў, з Пекіну

Просмотров: 672 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 4
4 Тэкля  
0
Вясна прыйдзе на нашу вулiцу?

3 ДДД  
0
В лукашистской системе и работают такие: приспособленцы, которые "лижут", пользуются какими-либо привилегиями, шагают по служебной лестнице вперёд и безмозглые, тупо выполняющие указания режима

2 dzjaciuk  
0
Гэтыя факты яшчэ гавораць і аб розуме "сотрудніков". Зады начальнікам лізаць навучаныя, а самастойна пашавяліць мазгамі - Бог ня даў.

1 Санитар  
0
Не зря деньги получают. Хоть как-то надо показать видимость деятельности

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz