У Беларусі няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабод Парламент Еўрапейскага саюза шкадуе, што пасля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў у краіне няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабод. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай 17 снежня большасцю галасоў.
Перад пачаткам галасавання ў рэзалюцыю быў уключаны заклік да беларускіх уладаў расследаваць выпадкі выкрадання маладзёжных актывістаў, а таксама гібелі апазіцыянера з Мар'інай Горкі (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) Валянціна Доўнара.
па матэрыялам газэты "Народная Воля"
17 снежня 2009г.
|