Пайшоў пяты год, як за удзел маёй сям’і ў дэмакратычным руху, у мяне было экспрапрыявана памяшканне ў былой вайсковай часці, выкупленае па дазволу Клецкага райвыканкама і пераабсталяванае ў «дрэваапрацоўчы цэх». На мае прэтэнзіі па звароту грошай, унесеных мною на рахунак камунальнага прадпрыемства за выкуп памяшкання праз «Беларусбанк», да мяне быў прад’яўлены сустрэчны іск у 9 мільёнаў рублёў (за неабаснаванае абагачэнне)…
Пайшоў пяты год, як Слуцкі ЦСМС Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі вынес прадпісанне аб забароне выкарыстання мною як індывідуальным прадпрымальнікам станкоў дрэваапрацоўчых камбінаваных кустарнага вырабу, з’яўляўшыхся асновай майго прадпрыемства. Прадпісанне выдана 09.09.2005г. З таго моманту я не меў права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і не займаўся ёю, што афіцыйна падцверджана ў налоговай інспекцыі.
Пайшоў пяты год, як я выключаны з Рэестру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, але судовыя выканаўцы пяты год ужо традыцыйна прыходзяць - вышукваюць маю неіснуючую маёмасць, складваюць акты, «кладуць погляд» на маёмасць былой жонкі…
Але зноў і зноў узбуджаюцца і закрываюцца выканаўчыя справаводствы аб спагнанні з «індывідуальнага прадпрымальніка» Панамарова Сяргея Германавіча ў пользу КУП «Клецкая ЖКГ» 8846348рублёў. Пастановы аб узбуджэннях выканаўчых справаводств рэгулярна накіроўваюцца па паштоваму адрасу ў г.Клецк, дзе я зарэгістраваны як фізічная асоба. Апошняя пастанова даціравана 17.12.2009 г. Судовы выканаўца прапаноўвае «індывідуальнаму прадпрымальніку» у сямідзённы тэрмін заплаціць КУП «Клецкая ЖКГ» вышэйазначаную суму. У кватэру, дзе я зарэгістраваны як фізічная особа , паколькі «індывідуальнага прадпрымальніка Панамарова С.Г.» у прыродзе не існуе.
Мне не прад’яўлена ніводнага дакументальнага падцверджання аб тым, что даўжніком з’яўляюся я як фізічная асоба. Я не з’яўляюся правапрыемнікам індывідуальнага прадпрымальніка, паколькі правапрыемнік - гэта тая асоба, да якой перайшлі правы і абавязкі адначасова. Ніякіх правоў як «індывідуальны прадпрымальнік Панамароў С.Г.» я не маю.
З верасня 2005 года я не працую, не маю сродкаў для існавання, аб гэтым усім вядома, пагэтаму незразумела, навошта траціць грошы на паперу і паштовыя затраты, прысылаючы мне гэтыя бессансоўныя пісьмы?