Красата ў Нясьвіжы
Глеб Лабадзенка Чытайце падрабязьней, ды з фоткамі на блогу Лабадзенкі (сіні банэр)
Забярыце, забярыце ў гэтых ідыётаў фарбу. Як напісаў мне сёньня Мікалай Радзівіл, пабачыўшы гэтыя здымкі, "Wow, boje sie , ze Ciotka jak to zobaczy zachoruje". Цалкам зьнішчыць ляпніну на фасадзе ("аварыйная, панімаяце, польскія сьпецыялісты пацьвярдзілі") -- і выляпіць не такую, не такога колеру і расфарбаваць яе -- усё ў традацыйным батлеечным стылі зьнішчальнікаў Нясьвіжа. Наколькі трэба быць калхозьнікамі з пакалечанай душой, выбітымі мазгамі і поўнай адсутнасьцю густа, каб зрабіць такое?.. Палучылась красівенька так, жыва, нарадна.
|