Станіслаў Багданкевіч
У Беларусі крызіс яшчэ наперадзе
Былы старшыня Нацыянальнага банку прафэсар Станіслаў
Багданкевіч лічыць, што фінансава-эканамічны крызіс, які на Захадзе дасягнуў
свайго дна і пачаў пераадольвацца, у Беларусі толькі пераходзіць у больш
адкрытую фазу.
Па меркаваньніі вядомага беларускага эканаміста, да гэтага часу ў Беларусі
з дапамогай займаў, патрачаных на праяданьне, крызіс быў замаскіраваны. “Памер
толькі зьнешніх пазыкаў набліжаецца да 20млрд. даляраў.
Прырост запазычанасьці за 2009 год склаў амаль трэць. Унутраныя пазыкі
эканомікі перад банкамі дасягнулі ў пачатку кастрычніка 2009 года ў пераліку на
даляры 23 млрд., павялічыўшыся з пачатку года больш чым на 5 млрд., альбо
22,5%”, - адзначае Багданкевіч.
Ён зьвяртае ўвагу на тое, што ўсё гэта адбываецца ва
ўмовах зьніжэньня ўнутраньняга валавога прадукту (УВП). Гэта азначае, што
пазычаныя грошы не зрабілі нашую эканоміку больш жыцьцяздольнай,
канкурэнтаздольнай, а толькі дапамаглі падтрымаць некаторае сацыяльнае
статус-кво.
У той жа час нарастаюць праблемы ў банкаўскай сфэры,
адзначае Багданкевіч. Гэта зьвязана з выкарыстаньнем крэдытаў на замяшчэньне
зваротных сродкаў, адцягнутых на склады ў выглядзе заляжаў гатовай прадукцыі
плюс прадукцыі, рэалізаванай фармальна, паколькі за яе не разьлічыліся
неплацёжаздольныя “пакупнікі”.
Нарастае таксама банкаўскай ліквіднасьці, якая,
па словах экс-кіраўніка Нацбанку, можа ўскалыхнуць усю нашую грашова-крэдытную
і дэпазітную сыстэму.
Багданкевіч прыходзіць да высноў, што праблемы крызіса нявырашальныя ў
межах адміністратыўнай, манапольнай мадэлі, ад якой улада так і не адказалася. Мадэлі,
якая базуецца на бюракратыі, колькасьць якой па даных экспэрта, у апошні час
болей чым падвоілася. Гэтыя праблемы вырашальныя толькі выключна у рамках комплекснай
анцікрызіснай парграмы, анцікрызіснага бюджэту, свабоды канкурэнцыі і
прадпрымальніцтва, падкрэсьлівае эканаміст.
БелаПАН
|