Вольны Нясьвіж
Среда, 27.11.2024, 01:11
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 6 » Любіце Расею, маць вашу...
03:09
Любіце Расею, маць вашу...

   "Расея – карумпаваная, аўтакратычная клептакратыя”


Набірае абароты бяспрыкладны інфармацыйны, можна сказаць шпіёнскі скандал. Раскрыліся дыпляматычныя таямніцы, на ўвесь сьвет запахла смажаным на расейскую тэму. І гэта толькі пачатак! Можна паспачуваць гаспадарам Крамля і іхным апрычнікам усіх масьцяў. Як казаў Панікоўскі з "Залатога цяляці” Ільфа-Пятрова: "Нікто меня не любіт…” Сапраўды, аказалася, што палітыкі і дыпляматы цывілізаваных краін цудоўна разумеюць, што такое Расея і расейская дзяржмафія. Ніхто ня любіць Маскву і яе начальнікаў. Дарэчы, у сэнсацыйных матэр’ялах ёсьць ацэнкі і рэжыму ў Беларусі як "мафійнай дзяржавы”.
Мы публікуем артыкул з ангельскай газэты "Guardian” (1 сьнежня 2010 г.) на гэтую тэму.


***

Матэр’ялы з "WikiLeaks” ганяць Расею як "мафійную дзяржаву”

Крэмль супрацоўнічае з крымінальнікамі і адудзячвае іх палітычным патранажам, а высокія чыноўнікі зьбіраюць хабар "у якасьці асабістай сістэмы падаткаў”.

Расея – гэта карумпаваная, аўтакратычная клептакратыя, у якой усё сканцэнтравана на кіраўніцтве Уладзіміра Пуціна, у якой чыноўнікі, алігархі і арганізаваная злачыннасьць узаемна зьвязаны і ўтвараюць "віртуальную мафійную дзяржаву”. Так адмоўна ацэньваецца амэрыканцамі іхны колішні супэрмоцны супернік паводле ўцечкі сакрэтных дыпляматычных матэр’ялаў.

Гандль зброяй, адмываньне грошай, уласнае ўзбагачэньне, пратэкцыя для гангстэраў, вымагальніцтва і адкаты, кейсы, поўныя грошай, і сакрэтныя афшорныя рахункі на Кіпры: матэр’ялы вымалёўваюць змрочную карціну палітычнай сістэмы, у якой хабар складае штогод сумарна прыкладна 300 мільярдаў даляраў, і ў гэтым часта цяжка адрозьніць дзейнасьць ураду ад дзейнасьці арганізаванай злачыннасьці.

Сярод найбольш ашаламляльных сьведчаньняў, якія ёсьць у матэр’ялах, што праз уцечку паступілі інфарматарам вэбсайта "WikiLeaks”, ёсьць наступнае:

– Расейскія шпіёны выкарыстоўваюць босаў мафіі пры правядзеньні крымінальных апэрацыяў, такіх як гандль зброяй.

– Праваахоўныя ворганы, такія як паліцыя, шпіёнскія агенцыі і пракуратура, дэ факта зьдзяйсьняюць пратэкцыю над рэкецірствам крымінальных сетак.

– Ашаламляльныя акты хабарніцтва, напрыклад, паралельная сістэма падаткаў дзеля асабістага ўзбагачэньня паліцыі, чынавенства і спадчыньніка КГБ – фэдэральнай агенцыі бясьпекі (ФСБ).

– Сьледчыя, якія высьвятляюць сувязі расейскай мафіі з Іспаніяй, склалі сьпіс расейскіх пракурораў, армейскіх афіцэраў і палітыкаў, якія супрацоўнічаюць з сеткамі арганізаванай злачыннасьці.

– Пуціна абвінавачваюць у накапленьні "незаконных грашовых сродкаў” падчас яго знаходжаньня на пасадзе, многія крыніцы мяркуюць, што яны схаваны за мяжой.

Гэта было заяўлена за некалькі гадзін да выступа Пуціна перад выканаўчым камітэтам ФІФА ў Цурыху, у якім ён мусіў падтрымаць кандыдатуру Расеі на арганізацыю Чэмпіяната сьвету па футболу ў 2018 годзе. Пуцін раптам напярэдадні ўвечары адмяніў сваю паездку, выказаўшы абвінавачваньні ў бруднай кампаніі "дыскрэдытацыі” супраць сяброў ФІФА. У сваім, поўным злобы інтэрвію, якое ён даў у прамым эфіры Лэры Кінгу з CNN, калі той згадаў пра апошнія адкрыцьці, Пуцін асудзіў матэр’ялы і папярэдзіў ЗША, каб яны не савалі нос у расейскія справы.

Ён ясна сказаў, што незадаволены тым, што дыпляматы ЗША апісваюць яго як "Бэтмана”, а прэзыдэнта Медведева як "Робіна”. "Скажу вам шчыра, я ня думаў, што гэта (крытыка) можа рабіцца з такой пыхай, так груба і, ведаеце, так неэтычна”. – зазначыў Пуцін.

Галоўныя матэр’ялы паходзяць ад іспанскага пракурора Хасэ Грынды Гансалеса, які напружана працаваў больш за дзесяць гадоў, раскрываючы дзейнасьць расейскай арганізаванай злачыннасьці ў Іспаніі. Іспанскія ўлады арыштавалі больш за 60 падазроных, уключна з чатырма мафійнымі босамі, якія дзейнічалі па-за межамі Расеі.

На ўражальным брыфінгу для дзяржчыноўнікаў ЗША ў студзені Грында сказаў, што Расея – гэта "віртуальная мафійная дзяржава”, у якой "немагчыма адрозьніць дзейнасьць ураду ад дзейнасьці груповак арганізаванай злачыннасьці”.

Грында заявіў, што ён адкрыў (з выкарыстаньнем тысячаў праслушак тэлефонаў за апошнія 10 гадоў), што пэўныя палітычныя партыі ў Расеі шчыльна працуюць разам мафійнымі групоўкамі. Ён заявіў, што афіцэры выведкі арганізоўвалі пастаўкі зброі курдскім групоўкам, каб дэстабілізаваць Турцыю, і стаялі за справай грузавога карабля "Arctic Sea”, які падазраваўся ў тым, што ў 2009 годзе перавозіў ракеты для Ірана.

На вяршыне таго, што ў Расеі называецца "вертыкальлю” улады, знаходзіцца Крэмль, які першым сілкуецца ад зблытанай сістэмы адкатаў, хабару, крышаваньня і падазроных кантрактаў.

У дэтальным і верагодным аналізе аб тым, як у сталіцы дзейнічае карупцыя, амбасадар ЗША Джон Бэйрл працытаваў адну крыінцу: "Усё залежыць ад Крамля… (былы мэр Масквы Юры) Лужкоў, а таксама многія іншыя мэры і губэрнатары плацілі ключавым гаспадарам Крамля”.

За Крамлём знаходзіцца шырокая праслойка высокіх чыноўнікаў – мэраў і губэрнатараў – якія зьбіраюць грошы праз хабар у якасьці іхнай асабістай сістэмы падаткаў. На наступным узроўне глыбей знаходзяцца ФСБ, міністэрства ўнутраных справаў і паліцыя, якія зьбіраюць грошы з бізнэсоўцаў, законна і незаконна.

"Крымінальныя элемэнты карыстаюцца "крышай” (тэрмін з мафійна-крымінальнага сьвету, які літаральна абазначае дах або пратэкцыю) ад паліцыі, фэдэральнай службы бясьпекі, міністэрства ўнутраных справаў (МВД) і пракуратуры, а таксама ад бюракратыі маскоўскага гарадзкога ўраду. – зазначыў Бэйрл. – Маскоўскі гарадзкі ўрад наўпрасткі зьвязаны з злачыннасьцю, і гэта вымушае некаторых людзей называць яго "недзеяздольным” і меркаваць, што ўрад дзейнічае хутчэй як клептакратыя, чым як урад”.

Грында сказаў, што ФСБ мае два спосабы ліквідацыі "лідэраў крымінальных груповак, якія ня хочуць рабіць тое, што патрабуюць ад іх спэцслужбы”. Першае – гэта забіць іх. Другое – кінуць іх за краты, каб "ліквідаваць іх як канкурэнтаў у сфэры ўплываў”.

Часам ФСБ зьмяшчае за краты крымінальных аўтарытэтаў дзеля іхнай уласнай бясьпекі. Крымінальныя аўтарытэты, якім пашчасьціла найбольш, могуць апынуцца ў парляманце. "Урад Расеі наладжвае сувязі з аўтарытэтамі арганізаванай злачыннасьці, надаючы ім палітычныя прывілеі, каб забясьпечыць іх недатыкальнасьцю ад абвінавачваньняў у рэкэцірстве”. – зазначыў Бэйрл.

ЗША не самотныя ў такіх ацэнках. У адным з паведамленьняў дырэктар аддзела Расеі брытанскага Міністэрства Замежных Справаў назваў Расею "карумпаванай аўтакратыяй”.

У паведамленьнях адкрываецца таксама меркаваньне амэрыканцаў, што Пуцін хутчэй за ўсё ведаў пра апэрацыю па забойству Аляксандра Літвіненкі ў Лёндане ў 2006 годзе.

Крэмль запярэчыў, што ўмяшаны ў гэтую справу, але вось заўвага іншага амбасадара ЗША ў Маскве Уільяма Бёрнса, у якой ён суміруе адносіны ЗША да новай Расеі: "Якая б ні была праўда (пра Літвіненку) – а яна можа ніколі не раскрыцца – тэндэнцыі, якія назіраюцца тут, дазваляюць амаль аўтаматычна зрабіць выснову, што нехта з бліжэйшага кола Пуціна або набліжаны да яго зьяўляецца аўтарам гэтых сьмерцяў, і гэта сьведчыць аб паводзінах Крамля”.

Кіраўнік службы зьнешняй выведкі Расеі заявіў учора, што ён загадае сваім шпіёнам дасьледваць паведамленьні, датычныя Расеі. Міхаіл Фрадкоў, кіраўнік службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) сказаў для агенцыі навінаў ІТАР-ТАСС: "Пры ўцечцы з "WikiLeaks” многія крыніцы былі раскрытыя. Гэта ёсьць матэр’ял для аналізу. Мы павінны паведаміць нашы высновы кіраўніцтву краіны”.

Люк Гардзінг
Пераклад з ангельскай.

Просмотров: 576 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz