Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 10:43
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 7
Гостей: 7
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Февраль » 23 » Міліцэйскія клопаты. Нясвіж.
18:18
Міліцэйскія клопаты. Нясвіж.


Нашая міліцыя нас беражэ?

У расеі Мядзьведзеў абвесціў скарачэнне шэрагаў міліцыі амаль у два разы і абмежаваў паўнамоцтвы гэтай канторы службоўцаў, скараціўшы тым самым карупцыйныя магчымасці ахоўнікаў правапарадку. Вось толькі ці дадуць гэтыя меры які плён, бо агучаныя раней хабарніцкія справы супрацоўнікаў расейскага ДАІ паказалі, што паборамі з грамадзян займаюцца міліцыянты цэлымі структурамі і падраздзяленнямі? Ствараецца ўражанне, што калі правесці такія праверкі і ў іншых рэгіёнах Расеі, дык вынік будзе той жа, а гэта значыць, што ў краіне няма мянтоў, якія не бралі б хабару. Скарачэнне прывядзе толькі да таго, што застаўшымся супрацоўнікам давядзецца браць удвая болей, бо парушальнікаў закона наўрад ці стане меней, а вось што да міліцэйскіх прыбыткаў, дык іх такім чынам павялічыць удасца дакладна.

Але гэта Расея, а што ў Беларусі, у Нясвіжы? У нас скарачэнне ў супрацоўнікаў сфэры аховы парадку не прадугледжваецца ўвогуле, а фінансаванне будзе нават павялічана з дзяржаўнага бюджэту. Што гэта можа азначаць і да чаго павінна прывесці – пытанне.

Сёняшняя склаўшаяся абстаноўка ў сыстэме забеспячэння правапарадку сведчыць, што колькасныя зьмены ў якасныя не пераходзяць. Кожны, каму даводзілася звяртацца за дапамогай да нашай міліцыі па нейкіх бытавых справах ведае, як не любяць яны пацярпелых. Як ім не хочацца займацца пошукам скрадзеных рэчаў, альбо хуліганаў. Вось папяровая праца, як і ў іншых дзяржаўных сфэрах, разраслася непамерна і займае асноўны час супрацоўніка міліцыі. Спісваюцца горы нікому не патрэбнай макулатуры, а справы, нават крымінальныя, "затыкаюцца” любымі сродкамі.

Вельмі красамоўны прыклад нядаўна скалыхнуў грамадства з выпадкам "выкалачвання” прызнання з невінаватых людзей ў Менску (справа скрадзеных 7 тонаў труб, калі ў газэту "Народная воля” звярнуўся пацярпелы 28-гадовы Павел Леўшын, якога катавалі ў Савецкім аддзяленні менскай міліцыі). Грамадства даведалася аб дзікунскіх метадах "расследвання” запазычаных яшчэ з савецкіх часоў толькі дзякуючы незалежным сродкам інфармацыі, але большасць такіх "раследванняў”, відаць застаецца пад покрывам "службовай таямніцы”, бо адкуль тады бяруцца і дзе набіраюцца "аператыўнага вопыту” такія "следчыя” ў пагонах?

Зусім іншая справа, калі трэба бараніць ўладу, тут можна пабачыць сапраўдны міліцэйскі энтузіязм. Але такое здараецца не часта і таму даводзіцца прыдумоўваць занятасць для нашай доблеснай міліцыі.

Летам – гэта піянерскія лагеры, дзе міліцыянты не толькі ахоўваюць дзетак, але некаторыя зь іх нават праяўляюць ініцыятыву: праводзяць "выхаваўчую” працу зонаўскімі мэтадамі і складаюць на дзяцей пратаколы, ставяць на ўлік у сваю "дзіцячую комнату” (напрыклад, гэтым летам ў Клецку). І зусім не важна, што няма для педагагічнай працы ў іх ні адукацыі, ні маральнага права. У дзіцячым лагеры людзі ў пагонах не падпарадкоўваюцца начальніку лагера і таму многія з іх дзейнічаюць на свой густ і погляд. Да сярэдзіны 90-х ніхто нават падумаць не мог, што міліцыя будзе дзённа і ночна адсочваць дзіцячы пакой, бо гэта – вялікая роскаш. Паспяхова абыходзіліся без яе і на раённых турыстычных злётах у лесе, і ў іншых месцах, бо ў выпадку неабходнасці можна было выклікаць дзяжурнае падраздзяленне.

А вось яшчэ адзін зусім нядаўні прыклад занятасці міліцыі ў сыстэме аховы здароўя. Жонка выбралася ў краму, паслізнулася, упала і зламала руку. Праз 15 хвілін я яе даставіў ў прыёмны пакой. Дзяжурны хірург зрабіў усё неабходнае хутка, але у шпіталі мы правялі амаль дзве гадзіны, бо яшчэ давялося чакаць міліцыянтаў, якія спецыяльна прыехалі (відаць аўтамабільнага паліва ў іх залішне) і падрабязна нас з жонкай апытвалі па чарзе, запаўнялі папяровы стос. "Гдзе і когда родзілісь? Почему? Зачэм? Образованіе?Что і как случілось???” .

Праз тыдзень прыехаў на выходныя сын студэнт, які на спаборніцтвах падвярнуў галенастоп. Была бачна прыпухласць, кульгаў. Каб застрахавацца ад пералома мы вырашылі звярнуцца да доктара, але нас папярэдзілі, што гэта выльецца ў цэлае расследванне. Дарэчы, вопыт мы ўжо мелі. Давялося асцерагчыся гэткіх мянтоўскіх клопатаў аб нашых правах і бяспецы. Да доктара не пайшлі, засталося спадзявацца на Бога. Так што, дзякуй вам за клопаты, дарагая (у прамым і пераносным сэнсе) наша міліцыя. Хоць бы не перашкаджалі працаваць іншым, калі вам самім няма чаго рабіць.

Асабліва прыемна назіраць за гэтымі "клопатамі” людзям, якія па нейкіх акалічнасцях на сваёй скуры адведаць мянтоўскай дубіны ды кулакоў, такія пашкоджанні ўжо не пашкоджанні. Заўсёды застанешся дурнем і вінаватым, бо нашыя мянты самі дубасяць і самі ж пасля сведчаць на судзе.

Можна зразумець калі чалавек звярнуўся за медыцынскай дапамогай з вогнестрэльным раненнем, парэзамі, цяжкімі траўмамі, множнымі сінякамі, тады сапраўды ёсць патрэба ў расследванні, за гэтым можа хавацца злачынства. А тут, па кожнаму звяртанні да траўматолага – мянтоўскае расследванне… Але ж сапраўды, што рабіць, калі няма чаго рабіць? Даводзіцца выдумляць, але ж пры чым тут клопаты аб людзях?. Проста міліцыя адпрацоўвае заробкі, а клопат аб грамадзянах толькі дэманструе, а таксама сваю патрэбнасць рэжыму. Таму іх не скарачаюць, а наадварот – колькасна павялічваюць.

Дарэчы, падаражаў яшчэ адзін "мянтоўскі клопат аб народзе”. За адсутнасць славутага флікера давядзецца плаціць ужо больш за сотню тысяч рублёў. Крыўдна тое, што "здзіраюць скуру” з людзей не для таго каб сапраўды забяспечыць бяспеку пешахода, а проста, каб пабольш грошай сарваць у дзіравы дзяржаўны бюджэт. Хіба можна у Нясвіжы збіць на аўтамабілі "неабазначанага” пешахода, калі ездзіць без перавышэння хуткасці? Трэба быць сляпым альбо п’яным за рулём, альбо патрапіць пад міліцэйскі аўтамабіль. Мне аднойчы давялося ехаць у меліцэйскім "рафіку” (№7777) па Ленінскай вуліцы Нясвіжа да шпіталя на медычнае "освідетельствованіе” з хуткасцю больш за 80 км.у гадзіну. А там стаяць знакі – 40. Сапраўды, тут ніякія флікеры не дапамогуць, калі раптам выскачыць на дарогу малое дзіця.

Наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў звычайна адбываюцца па за горадам, там дзе хуткасць пад сотню і асляпляюць сустрэчныя аўтамабілі. У гэтых выпадках флікеры і катафоты магчыма і дапамогуць. Там бы і штрафаваць парушальнікаў, дык не, у горадзе "касіць капусту” куды прасцей, ды і сваю ўладу над людзьмі прыемна прадэманстраваць.

З 23 лютага, усе грамадзяне Беларусі атрымалі святочны "падпрунак” не толькі ў павелічэнні штрафаў за адсутнасць флікера, але і яшчэ па шэрагу пунктаў (больш за 30). Вулічныя гандляры-нелягалы, тыя самыя бабулькі, што намагаюцца раздабыць хоць нейкую капейку, каб зьвесці канцы з канцамі, бо працягнуць цэлы месяц на пенсію ў 300 тысячаў рублёў зусім няпроста, таксама будуць штрафавацца памерамі за 100 тысяч. Вось на іхных плячах можа і выедзем з эканамічнага развалу і справа тут ужо не ў міліцыі, а ў беларускім рэжыме, які паразітуе на людзях і пры гэтым выхваляецца, што ўся палітыка ў краіне – сацыяльнаарыентаваная, гэта азначае, што ўсё робіцца толькі з думкамі аб людзях. Калі аштрафуюць за распіццё піва ў грамадскім месцы – гэта адна рэч, а "грабануць” бабульку – зусім іншая. Агалоўнае – грошыкі папаўняюць бюджэт.

Гэты рэжым і стварыў велізарнае ўнутранае войска, а войскі, як вядома, ствараюцца для таго каб ваяваць. Унутранае войска будзе ваяваць унутры краіны, а з кім яно будзе ваяваць - здагадайцеся самі. Адно толькі вядома, што не з уладаю, якая яго стварыла і корміць за народныя грошыкі.

Алесь Язьвінскі

 

Пошук "злачнцаў" прама ў калідоры Нясвіжскай бальніцы

 

Просмотров: 660 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
2 спадарыня  
0
Наш народ не ведае сваих правоу и не хоча ведаць и любому чыноунику, а тым больш милицыянту гатовы аддаць пад казырок. Таму, кали нават безпадстауна сярод ночы будуць грукаць у дзверы милицыянты, чалавек адкрые им дзверы и будзе сам прасиць прабачэння, што праз секунду не адкрыу дзверы, а крыху затрымауся

1 posetitel  
0
что-то не вижу негатива в глазах девченок:) может не все так плохо как расписано??? :)

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz