Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 09:22
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 13
Гостей: 13
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 11 » Музончык для $дарагога$ "бацянькі"
02:50
Музончык для $дарагога$ "бацянькі"


Што за выбары бяз песьні (+ відэа (6 кліпаў)


Алесь Пілецкі 10 сьнежня 2010 

Традыцыя вершаскладаньня ў гонар прадстаўнікоў ўлады сягае сівой мінуўшчыны.

Яшчэ сярэднявечныя ўладары любілі, калі прыдворныя паэты складалі оды ў іх гонар. Беларуская сучаснасць прыўнесла ў гэтую традыцыю якасныя і колькасныя змены — з радыёкропак і экранаў тэлевізараў загучалі песні, складзеныя ў гонар прэзідэнта. Асабліва яскравай выдалася сёлетняя прэзідэнцкая кампанія. Яе асаблівасць у тым, што напачатку з’явілася іранічная песня аб безвыходнасці палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Аднак не ўсе зразумелі гэтую іранічнасць і хлопцы з невядомага раней гурту «Рокерджокер» пачалі гучаць на ўсіх радыёстанцыях.


Што праўда, беларускія інтэрнаўты вельмі хутка давялі абсурднасць песні «Саня останется с намі» да лагічнага завяршэння.

Новая версія кліпу ўмомант здабыла папулярнасць у беларускіх блогах і сацыяльных сетках.

Цікава, што яскравая палітычная фігура Лукашэнкі прыцягвае ўвагу творцаў не толькі з абшараў Сінявокай. Невядомыя расійскія музыкі проста ў студыі радыёстанцыі запісалі кліп, ад прагляду каторага ў вышэйшых эшалонах беларускай улады можа спыніцца не адно сэрца.
Такі сабе падарунак на Новы год ад братняга народу. Што праўда, у святле апошніх дамоўленасцяў Масквы і Мінска, не зусім актуальны.

Пасля такога ўдару з усходу самы час прыгадаць кампанію 2006 году і яе знакаміты хіт «Слухай Бацьку», па-майстэрску выкананы асабіста Анатолем Ярмоленкам і яго капэлай «Сябры». Песня задумвалася і выконвалася абсалютна сур’ёзна, без нейкага намёку на жарты з кіраўніка краіны.
Злыя языкі пагаворваюць, што такім чынам спадар Ярмоленка хацеў выйсці з няміласці, у каторую трапіў, абараняючы беларускую мову.

Так гэта, альбо не — невядома. Аднак з няміласці Ярмоленка выйшаў.

Здавалася б, хіт «Сяброў» застанецца непераўзыдзеным.
Аднак літаральна ўчора байнэт скалануўся. У сетцы з’явілася песня, якая несумненна стане этапам развіцця ўсяго беларускага музычнага мастацтва.

Дарма, што выконвае яе дзіцячы хор. Відэа пакуль няма, але, улічваючы шалёную папулярнасць трэка, кліп на яго неўзабаве павінен з’явіцца.

«Наш презідент», аўтарства педагога-вакаліста дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных сілаў Беларусі Наталлі Монцік. Яе вучні і выканалі песню.

Аднак незалежніцкі лагер быў гатовы да такога кроку. Некалькі тыдняў таму на прасторах беларускага інтэрнэту пачаў гуляць кліп гурту «Антыакупанкі» «Толькі Зянон!».

Цікава, што пакуль толькі два беларускія палітыкі былі ўвасобленыя ў музычных творах. Час іншых, спадзяемся, яшчэ наперадзе.


Просмотров: 653 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Фёдор  
0
Саня останется с нами, останется с нами... А куда он без нас?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz