Вольны Нясьвіж
Среда, 08.05.2024, 12:27
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Август » 16 » Нясьвіскі землятрус
12:38
Нясьвіскі землятрус

Зямля раптам здрыганулася
Апоўначы, з чацьвярга на пятніцу, у Нясьвіжы адбыўся землятрус. Цяжка казаць дзе яго эпіцэнтр, але відаць, што недзе далёка. Тым ня меньш зямля добра ўскалыхнулася і ў хатах затрэсьліся сьцены, мэбля, як ад блізкага магутнага ўзрыву. Людзі, зьдзіўленыя незвычайным трасеньнем зямлі, выходзілі на вуліцы, каб разабрацца ў чым справа.

А можа гэта зусім не землятрус, а Рыгоравіч правёў сваё першае падземнае ядравае выпрабаваньне, па прыкладу паўночнакарэйскіх Чыныраў. Вядома ж, як яму не хапае ядравай "дубіны", каб паматляць ёй у паветры ды напалохаць НАТА са Злучанымі Штатамі. Трэба ж неяк беларускай нікчэмнасьці набыць палітычную значнасьць у сьвеце.
Тут варта узгадаць і будаўніцтва на нашай тэрыторыі расейскай атамнай станцыі.  За расейскія грошы, па расейскім тэхналёгіям, ды  з расейскай неахайнасьцю.

Мець будзем эканамічны кукіш, а ў выпадку падземнага штуршка, альбо, арганізаванага невядома якімі службамі, тэрарэстычнага выбуху, атрымаем канчатковую, гэтым разам фізічную, пагібель.

Як бы там ня было (землятрус, ці нейкія таемныя ўзрывы), галоўнае, што людзі нічога не павінны ведаць. Трэба замаўчаць, альбо падмануць - гэта ўжо звычайная метода беларускіх уладапрытрымліваючых чыноўнікаў. Гэтае ж няведаньне, у сваю чаргу спараджае плёткі і чуткі, якімі і жыве наш паняволены народ.

Таму адны казалі, што гэта геолягі нешта ўзрываюць. Другія, што землятрус адбыўся ў выніку ўзрыва газапроваду. Трэція распавядалі пра ўзрыў на заводзе медычных прэпаратаў.

Калі ж гэты ўсё-такі было вынікам ўзрыву, дык якая павінна была быць магутнасьць зараду, каб гэтак скалануць увесь Нясьвіж? Ды чаму патрэбна было узрываць у начны час? Узьнікае і шмат іншых пытаньняў, вось толькі нажаль няма каму на іх адказваць. Грамадзянам ведаць "не полдожено", што робіцца ў нашай краіне.
Алесь
Просмотров: 478 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Читатель  
0
У Нясвіжы (Мінская вобласць) распачата крымінальная справа па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да жанчыны, якая яшчэ зусім нядаўна займала пасаду старшыні праўлення Нясвіжскага райпо, але звольнілася з пачаткам праверак. Па дадзеных праваахоўных органаў, яна ў сакавіку 2013 нанесла шкоду таварыству ў памеры амаль 30 млн рублёў.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=116139

1 Читатель  
0
Ну где там что-нибудь новенькое?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Август 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz