Асьцярожна – зноў аблавы!
Нясьвіжане, асьцерагайцеся гуляць па вуліцах
гораду ўвечары, альбо ўначы. Гэта рэч даволі небясьпечная і не таму, што на вас
могуць напасьці бандыты, альбо маньякі. З гэтым у нас, дзякаваць Богу, усё
нармальна. Баяцца трэба, нажаль тых, хто якраз павінен ахоўваць наш пакой і
бясьпеку – супрацоўнікаў правапарадку. Менавіта яны ў апошні час актывізавалі
сваю дзейнасьць па адлове мірных і законапаслухмяных грамадзянаў у цёмны час
сутак.
Не, у нас яшчэ не ўведзены каменданцкі час, але ў
краіне ўзьніклі праблемы з напаўненьнем дзяржаўнай казны. Няма грошай у казьне.
Пераабраньне галоўнакамандуючага ўжо аформлена і можна зноў прыступаць да
вытрасаньня кішэняў працоўных беларусаў.
Тэрмінова прыпынены мараторый на шпацыраваньне па
вуліцах гораду бяз апазнавацельных знакаў, зноў распачаты адлоў і штрафаваньне
нефлікірызаваных асобаў. Вельмі прыемна адчуць на сабе чутлівыя клопаты аб
нашай бясьпецы зь мянтоўскага боку. Дарма супрацоўнікі крыўдуюць за тое, што іх
называюць мянцярамі, а як жа іначай, калі ты язаймаюцца сапраўдным паляваньнем
на безабаронных грамадзян. Выйшаў на вуліцу, за вароты – раскашэльвайся на
суму, якая дазваляе студэнту бязьбедна праіснаваць больш за тыдзень. Як вам
такія клопаты і колькі здароўя каштуюць яны тым, каго мянты нібыта хочуць
зьберагчы ад пападаньня пад колы аўтамабіля? Прыкіньце, які збор атрымліваецца
– не горш чым на гандлі алькагольнымі напоямі!
Беражыцеся мянтоў на вуліцы, абяруць, як ліпку і
не пашкадуюць – у іх плян па нарыхтоўцы сродкаў для лукашэнкаўскага дзяржаўнага
загашніка.
Алесь
|