Вольны Нясьвіж
Понедельник, 02.12.2024, 17:39
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Март » 30 » Нясьвіж пад акупацыяй
12:19
Нясьвіж пад акупацыяй
  У імпэрскім палоне

У 40-я гады, пад час акупацыі нашай зямлі нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі,  актыўна высякаліся паркі, лясы і лесапалосы ўздоўж дарог. Захопнікі баяліся нападу партызан і да таго ж, яны проста грабавалі акупаваныя землі і краіны, вывозілі скот, нарабаваныя каштоўнасьці, піламатэрыялы ў Германію. У сёняшняй Беларусі назіраецца тая самая карціна. 

Калісьці напрыканцы 80-х гадоў 20-га стагодзьдзя, Марыя Худая, старшыня Нясьвіскага райкаму кампартыі (тагачасная кіраўніца Нясьвіскага раёну) загадала выпілаваць ды спаліць лесапаласу ўздоўж дарогі зь Нясьвіжа на Сноў. Ёй падалося, што ахоўная прыдарожная паласа перашкаджае аглядаць гасьцям-наведвальнікам раёну бязьмежныя калгасныя палеткі.  У той час начальнікі самадуры маглі вольна вырашаць такія пытаньні, ды і ўвогулі камуністычным савецкім кіраўніцтвам не практыкавалася ўзгадняць важныя вытворчыя і жыцьцёвыя пытаньні з насельніцтвам краіны.

Загад высякаць шчыльныя прыдарожныя пасадкі елачак атрымалі працоўныя калектывы раёну. Кожная арганізацыя, альбо прадпрыемства, накіроўвала сваіх прадстаўнікоў, якія высякалі і палілі "зялёныя лёгкія планеты” у Нясьвіскім раёне. І высяклі, але ў той час ўжо пачыналася так званая " гарбачоўская перабудова” і людзі пачыналі выказваць свае меркаваньні. На скаргі грамадзян афіцыйныя савецкія ворганы кіраваньня адказвалі крывадушным падманам, што вінаватыя ў высячцы пасадак нібыта пакараныя. На той час гэта можна было лічыць перамогай, бо зло называлася злом, хоць на самой справе ніхто нікога не караў (партыйная наменклятура сваіх не карала), а наадварот, М. Худая паехала працаваць ў сталіцу, узначаліўшы нейкія структуры па ратаваньні экалёгіі. Той, хто нішчыў гэтую самую экалёгію, цяпер ўжо зрабіўся яе ратавальнікам…

У сёняшніх умовах ужо ніхто не асуджае начальнікаў за высячкі дрэў у гарадах і паміж населенымі кропкамі. Больш таго,  у афіцыйных структурах ніхто і ніяк нават не рэагуе на скаргі людзей, якія здараецца выказваюць занепакоеннасьць самадурствам недалёкага кіраўніцтва. Секлі, сячом і будзем секчы, пакуль не атрымаем беларускую Сахару ў цэнтры Эўропы – такая лінія непрабіваемага лукашэнкаўскага кіраўніцтва.

Зразумела, што ў гарадзкіх умовах часта ўзьнікае патрэба прыбіраць вялікія дрэвы, што калісьці былі неабачліва пасаджаныя паблізу пабудоў і цяпер пачынаюць разбураць муры, альбо замінаюць нейкім камунікацыям. Але зусім іншая справа самадурства начальнікаў ды начальнічкаў, якія на свой капыл бязадказна нішчацьды часам ня толькі дрэвы, але і гісторыка-культурныя мясьціны горада. Да прыкладу, нясьвіжане могуць назіраць бялёсае аблічча новабуду на гістарычных валах кляштара (цяперашні коледж імя Я.Коласа), альбо там жа, але ўжо з боку возера, на старажытных валах вырыты былым загадчыкам раяна лягушатнік, відаць з мэтаю наблізіць возера да часовай пабудовы турбазы, дзе вельмі часта разьмяшчалася на начлег заезжае начальства з розных устаноў.


Не зразумела, як можна было дазволіць будоўлю прыватнай хаты на гістарычным месцы, дзе павінны працаваць археолягі, а не вырошчвацца бульба. Бялёсы новастрой, з правага боку на здымку, вельмі добра "упрыгожвае" гістарычны архітэктурны ансамбаль кляштара. Пара ўжо раздаваь зямлю і на валах радзівілаўскага палацу, а што, для некаторых усё магчыма.


Практыка самадурнай творчасьці сучасных кіраўнікоў з калгасным разуменьнем і падыходам да справы зрабілася нармальнай зьявай у нашай краіне, бо ні водзін з начальнікаў ніколі за гэта не пацярпеў. Больш таго, рэжым часта сьценкай становіцца на абарону сваіх стаўленьнікаў, нягледзячы ні на якія шкодныя вынікі іхнай дзейнасьці.

Прыкладам можна прывесьці так званыя "рэстаўрацыйныя” працы ў радзівілаўскім палацы. Вежа, бязадказна вырабленая на свой капыл "рукаводствам” так званага запаведніка "Нясьвіж”, якая рэжа вока кожнаму наведвальніку нашага горада, не кажучы ўжо пра сьпецыялістаў, узьнеслася, як сымбаль уседазволеннасьці і бяспакаранасьці прадстаўнікоў лукашэнкаўскай улады. Але яна настолькі ня ўпісалася ў архітэктурны ансамбаль палацу, што давялося ўсё-такі прымаць рашэньне аб ейнай замене на нармальны варыянт.

І што, хто небудзь з начальнікаў пацярпеў за растранжыраныя сродкі? Не, ніхто. Грошы ж на новую вежу сабралі з арганізацый і насельніцтва, так што нікому адказнасьці несьці не давядзецца. Выходзіць, што калі сродкі зь дзяржаўнага бюджэту вылятаюць кату пад хвост - тады трэба шукаць адказных, а калі з народнай кішэні - тады ўсё ў парадку і з начальнікаў, як з гуся вада. Дзяржаўнае належыць чыноўнікам, а народнае - значыць нічыйнае.

З надыходам вясны мы бачым новыя наступы на зялёныя пасадкі ў горадзе. Нейкі авантурыст калісьці падаў ідэю, што ў рысе гораду ня могуць існаваць высокія дрэвы і справа пайшла. Сёньня ўжо ня трэба ні ў кога пытацца – пілуй ды ўсё. Самі пільшчыкі не разумеюць навошта гэта робіцца, шкадуюць дрэвы, але пілуюць, бо начальства прыказала. Мяркуецца, што начальства заўсёды мудрае, заўсёды разумее, што робіць, але ня ў нашым сёняшнім беларускім выпадку. У нашым выпадку відавочна, што для начальнікаў розум і сумленьне – непатрэбная рэч.

Дрэвы выпілоўваюцца, як пад акупацыяй. Родная мова беларусаў таксама знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня, як пад акупацыяй. За ўпрыгожваньне каляднай ялінкі нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сьцягам беларус (Сяргей Каваленка) памірае за кратамі, як пад акупацыяй. Нацыянальная беларуская сымболіка забаронена да ўжываньня, як пад акупацыяй. Заезжыя расіяне пачуваюцца ў нашай краіне гаспадарамі, беларусы – тутэйшымі, як пад акупацыяй. Гаспадарка разбураецца, а тое, што яшчэ нечага вартае, пераходзіць паступова ў маёмасьць расейскіх кампаній, як пад акупацыяй. Беларускае войска абараняе інтарэсы іншай краіны, фактычна знаходзіцца пад кіраўніцтвам гэтай іншай краіны, а дакладней яно ўжо не беларускае, як пад акупацыяй

Засталося толькі ўвесьці расейскі рубель, каб канчаткова зьнішчыць парэшткі нацыянальнай эканомікі, ператварыўшы нібыта незалежную краіну ў каляніяльны прыдатак расейскай імпэрыі.

Алесь


Аголеная "прыгажосьць"


Новая вежа для палаца Радзівілаўужо будуецца за народныя грошы


Пад Наваградкам таксама акупацыя

Просмотров: 580 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 3
3 dzjaciuk  
0
Праблема ў тым, што калгасьнікі, ці дурні сапраўды нічога не вырашаюць і ня робяць і чакаць ад іх марна. А рэжым ў гэты час спакойна нішчыць беларускае, зараз ужо бярэцца за "ратаваньне" гістарычных архітэктурных аб'ектаў... Не дай Бог ім дабрацца, знішчаць усё. Што могуць зрабіць сьвіньні з пэрлінавым скарбам вядома. Трэба не маўчаць нам, тым хто разумее і перажывае за гэта. Трэба пісаць пісьмы ў вышэйстаячыя канторы, у пракуратуру, зьбіраць подпісы, адным словам не даваць гэтым сьвіньням пакою, бо яны вельмі ня любяць калі іх клапоцяць. Іншага пакуль няма. Няхай ведаюць і баяцца, што давядзецца адказваць, бо мы нічога не забудзем.

2 Сусед  
0
Што прауда, то прауда: краiна калгаснiкау i дурняу. Размауляеш з людзьмi: на выгляд як бы разумная iстота, але нiякага пачуцця асабiстай годнасцi няма, нiякай асабiстай думкi не выказваюць, зацюканыя i дурныя

1 Kazik  
0
Беларусь - краiна калгаснiкау и дурняу. I нiчога тут не зробiш пакуль гэтай краiнай кiруя галоуны калгаснiк i iдыот.А хатку каля педвучылiшча ставiць нейкi бэушны жопалiз з Менску.А страiцельства праiзвадiу пакойны барсамян.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz