Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 10:45
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 8
Гостей: 8
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2016 » Июнь » 5 » Нясвіжскія воднікі стартавалі
13:08
Нясвіжскія воднікі стартавалі

 Нясвіж - Рэчыца 2016

Нясвіжскі турклуб Вандроўнік распачаў турыстычны сезон воднымі вандроўкамі па Бярэзіне, Дняпры ды Шчары.

У гэтым годзе інтарэсы аматараў водных падарожжаў падзяліліся і таму ўдзельнікі Нясвіжскага турклуба "Вандроўнік" адчынялі турыстычны сэзон двума гуртамі. Адны выбраліся на раку Шчара, ніжэй Слоніма, а другія на раку Бярэзіна, ніжэй Бабруйска і затым - рака Дняпро і да г. Рэчыца.

Вялікія рэкі прывабліваюць сваёй паўнаводнасцю і бясконцай прасторай перамяшанай з веснавымі пахамі, сонцам, лагодным паветрам ды крыху ўедлівым дымком ад турыстычнага вогнішча. На малых жа рэках, больш зьвілістых, заваленых дрэвамі, часам з мелкаводзямі, дадаецца яшчэ трэніроўка ў майстэрстве пераадольвання перашкод, ды пачуццё сяброўскага пляча.

Прырода нашай краіны прывабная заўсёды, а ў весну - тым больш. Уражанні ад сутыкнення з прыгажосцю нашай зямелькі заўсёды радуе трапяткою навізной. Здавалася б ужо ня першы раз даводзіцца наразаць па воднай гладзі беларускіх рэк ды азёраў, але ўсёадно маршрут успрымаецца кожны раз з прыемнасцю і асалодай. Шкада толькі, што час прамінае вельмі хутка і застаюцца толькі ўспаміны. Але турыстам засмучацца не даводзіцца, бо наперадзе чакаюць новыя і новыя падарожжы.

Прыемна зазначыць, што ў Нясвіжы ў апошнім часам да воднага турызму далучаецца ўсё большая колькасць аматараў з розных калектываў, ды проста сяброўскіх гуртоў. Так цягам апошніх 4-5 гадоў рэгульрна выбіраюцца ў вандроўкі воднікі з нясвіжскага аддзялення БелАграПрам банку, прыватнага прадпрыемства "Салігар", нясвіжска аддзялення Газпрам (былы Белтрансгаз), ды самаарганізаваныя невялікія гурты аматараў гэтага віду турызма. Думаецца, што тэндэнцыя захаваецца і надалей, бо калі людзі зацікаўленыя, то нішто не можа ім перашкодзіць займацца прыемнай справай.

Алесь Язвінскі, Нясвіжскі турклуб "Вандроўнік"

Просмотров: 407 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz