Восень – пара раскашэльвацца
Тыранія, дэспатыя.
У радыёэфіры высокі падаткавы чыноўнік даводзіць
да ведама бездапаможных ахвяраў "правільносць” заканадаўства аб падатку на
нерухомасьць і зямлю. Звоняць занепакояныя слухачы, усё ж такі цікава даведацца
чым выклікана бяссаромнае "зьдзіраньне скуры з бяздапаможных грамадзян.”
Адна грамадзянка пытаецца, чаму падатак на хату
расьце кожны год як на држджах, а абавязковая страхоўка, чамусьці застаецца у
разумным памеры?
І што ж мы чуем? Аказваецца улада, у асобах
дэпутатаў Саветаў, мае права падвышаць узровень падатку, "але ня больш чым ў
два разы” (куды ўжо больш)… Мясцовыя дэпутаты, гэта тыя самыя асобы, якіх мы ня
так даўно выбіралі ў Саветы і дзівіліся іхным дэкляраваным сярэднім заробкам,
якія ўжо тады сягалі за 1,5 мільёны рублёў. Відаць, гэтыя "абраньнікі” думаюць,
што і ў іншых працоўных няменьшыя даходы.
Таварыш налагавік доўга трыньдзеў у эфіры пра тое,
па якіх каэфіцыентах і на аснове якіх цыркуляраў налічваюцца падаткі, але так і
ня змог патлумачыць, чаму гэты аброк увесь час расьце, што называецца "ад
фанара”.
Там, дзе дарагія нашыя дэпутаты ўжо падвоілі
падатак на нерухомасьць, а гэта ў Менскім раёне і ў Салігорску, у гэтым годзе
людзям давядзецца плаціць удвая больш. Адзін з салігорскіх радыёёслухачоў, што
дазваніўся ў радыёстудыю паведаміў пра 450 тыс рублёў, якія яму налічыла
падатковая інспэкцыя зараз.
Але ж калі абавязковая страхоўка яшчэ нешта дае (у
выпадку пажару, альбо стыхійнага бедства), дык драконаўскі падатак на
нерухомасьць мае выгляд прымітыўнага рабаўніцтва і зразумела чаму.
Звычайна падатак на тое, што не прыносіць прыбытку,
ўжо сам па сабе зьяўляецца прызнакам дэспатыі, а калі яшчэ пры гэтым ня
ўлічваецца матэрыяльнае становішча ахвяраў, дык пра што тут можна казаць?
Чыноўнік заявіў, што ад падатку вызвалююцца
прыстарэлыя людзі, калі за іх ня можа раскашэліцца нехта іншы. Ну што ж,
гуманна, але як быць з працуючымі людзьмі ў якіх на ўтрыманьні дзеці, альбо,
яшчэ горш, студэнты і прыбыдак на адну асобу не дабіраецца нават да
пражытачнага мініму (а такіх шмат)?
Што тут можна казаць, калі і так усё зразумела.
Дзяржава, як драпежнік, ня ў стане наладзіць эфектыўна эканамічнае жыцьцё
краіны і таму ідзе найпрасьцейшым шляхам – бяссаромна лезе ў кішэню да свайго
насельніцтва і робіць гэта з кожным разам усё агрэсіўней і бяссаромней.
Так што зацягвайце паясы, тыя, хто сам забясьпечыў
сябе "крышай” над галавой і проста намагаецца ня быць бамжом на сваёй зямлі.
Тыя, хто выхоўвае дзяцей і горбіцца ў дзяржаўных установах і на прадпрыемствах
за мізэрную плату.
Глядзіш, у хуткім часе намаганьнямі ўладаў
падскочаць удвая і кошты на замежныя аўтамабілі (паперы аб адзінай мытнай
прасторы ўжо падпісаны), падаражэе, як тое паліва і ўсё іншае. Патаннеюць
толькі заробкі.
Алесь Язьвінскі
|