Як заўсёды - "дабраахвотна"
Глеб Лабадзенка разьмясьціў на сваім сайце цікавую выканкамаўскую паперу (дадаецца ніжэй), якая выяўляе своеасаблівасьць нашай "супердэмакратыі". Калі б толькі на прымусовай падпісцы на дзяржаўную макулатуру сканчаліся чыноўніцкія гульні, дык яшчэ можна было б неяк адчуць вольнасьць думкі і дзеяньня на Беларусі. Але ж не, не толькі падпіска. Гульні зрабіліся ўсеабдымнымі. Здаецца, што яшчэ трохі і ва ўсіх сфэрах жыцьця за нас будуць вырашаць і думаць кабінэтныя дзядзькі і цёткі.
Алесь Язьвінскі
|