Шум ды гам вакол аднаўлення палаца Радзівілаў у Нясвіжы амаль сціх + фоткі Час ад часу толькі які журналіст чаго напіша. Усім надакучыла ўжо папракаць улады ў недарэчнасцях, дапушчаных падчас рэстаўрацыі. На палац грамадскасць забылася. А ён, між іншым, жыве. Турыстаў прымае. І даволі актыўна. Прапануючы паслугі на самыя розныя густы і кішэні. Ад дзіцячага квітка за паўтары тысячы, да асабістай экскурсіі па палацы і парках у брычцы. Тое ўжо каштуе 140 тыс. рублёў.
У парк, дарэчы, ад жніўня ўваход платны — тыя ж паўтары тысячы. Магчыма, такі мінімальны збор хоць неяк дапаможа добраўпарадкаваць комплекс. У палацы можна наведаць музейную экспазіцыю. Хоць і невялікую, але вельмі густоўна аформленую. Карацей, не так усё і дрэнна, як чакалася.
Застаецца толькі спадзявацца, што салігорскі «Будтрэст» нумар тры Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі, які праводзіць працы у Нясвіжскім палацы, паставіцца да выканання сваіх абавязкаў з поўнай рэвалюцыйнай адказнасцю.
Алесь Пілецк
|