Аляксандр Сельвашка не дажыў да 70-й гадавіны сустрэчы ў Таргау, што адбудзецца 25 красавіка. г.Клецк
26 студзеня 2010 г. пайшоў з жыцця адзін з апошніх удзельнікаў гістарычнай сустрэчы на Эльбе Аляксандр Сельвашка. Гэта ён у далёкім 1945-м паціснуў руку амерыканскаму лейтэнанту Уільяму Робертсану ў часе кароткай і хвалюючай сустрэчы савецкіх і амерыканскіх войскаў. Дакументальныя кадры гістарычнага вітання двух лейтэнантаў стала сусветнай класікай дакументальнага кіно часоў Другой сусветнай. У 2005 годзе Аляксандр Сафронавіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар 60-годдзя гістарычнай сустрэчы саюзнікаў. У прысутнасці 10 тысяч гледачоў былі рэканструяваныя падзеі красавіка 1945 года. Ураджэнец Клеччыны і ганаровы грамадзянін Таргау быў адным з нешматлікіх жывых сведак тых падзеяў. Тады ён стаў героем многіх рэпартажаў сусветных СМІ. Развітанне з Аляксандрам Сафронавічам прайшло ў вёсцы Колкі Клецкага раёна, што па суседстве з в. Морач. У Морачы ветэран і дажыў свой век у адзіноце, паведамляе блог Сяргея Панамарова. Ён будзе пахаваны ў Мінску побач з жонкай. 27 студзеня 2010 - Сямён Печанко
|