Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 10:23
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Сентябрь » 3 » Пазьняк зноў абраны старшынёй Партыі БНФ
02:07
Пазьняк зноў абраны старшынёй Партыі БНФ

Адбыўся IХ ЗЬЕЗД КХП – БНФ

27 жніўня сёлета ў Менску адбыўся ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне”.

Варта нагадаць, што у Беларусі сёньня дзейнічае дзьве партыі БНФ. Рэжыму было выгадна раскалоць самую магутную арганізацыю нацыянальнага адраджэньня і, насуперак закону, зарэгістраваць дзьве арганізацыі з аднолькавымі назвамі. Гэта было зроблена з мэтаю заблытаць людзей. Але крыху пазьней партыя, якую ўзначальвае Зянон Пазьняк удасканаліла назву сваёй арганізацыі, дабавіўшы словы "Кансэрватыўна-Хрысьціянская". Скарочаныя ж назвы засталіся аднолькавыя: Партыя БНФ.

Да таго ж кожная з названых арганізацый таксама фактычна складаецца з дзьвух частак:партыі і грамадзкага руху, які толькі у пазьнякоўскім аб'яднаньні захаваў поўную назву арганізацыі: Беларускі народны фронт "Адраджэньне". Частка, якую тады ўзначаліў Вінцук Вячорка, мае толькі скарочаную назву: БНФ "Адраджэньне".

У залі паседжаньняў былі выява Пагоні і шмат нацыянальных Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў. На пачатку Зьезду дэлегаты засьпявалі беларускі гімн "Магутны Божа”. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – "Наперадзе Адраджэньне” (публікуецца).


З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Мікалай Крыжаноўскі, сябра Сойму Фронту і Партыі і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі.

Выступоўцы павіншавалі Зьезд з 20-годдзем вялікай перамогі беларускага народа – аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў жніўні 1991 года.

Пройдзены шлях паказаў, наколькі каштоўнай зьяўляецца свая нацыянальная дзяржава. Колькі было б бедаў і ахвяраў, калі б 20 гадоў таму беларусам не ўдалося б вырвацца з расейскай імпэрыі. Цяпер усім нацыянальна сьведамым людзям трэба гуртавацца ў важнай справе асьветніцтва, каб напоўніць наш сувэрэнітэт нацыянальным зьместам, каб беларус сапраўды адчуў сябе гаспадаром на ўласнай зямлі, у сваёй дзяржаве.

Апошнія 17 гадоў былі цёмным пэрыядам у нашай гісторыі. Антынацыянальная, бесчалавечная дыктатура нанесла ўдары па нашай культуры і цывілізацыі, абрабавала мільёны беларусаў. Але нельга апускаць рукі і здавацца на міласьць гвалтаўнікам-чужынцам. На працягу нашай гісторыі ім ня раз ужо здавалася, што ўдалося загнаць беларускі народ у магілу. Але беларусы ўздымаліся і гналі акупантаў прэч з сваёй зямлі ды пачыналі аднаўляць свой нацыянальны дом. Так і цяпер знойдуцца ў нашым народзе сілы, знойдуцца людзі, здольныя арганізаваць супраціў акупанцкаму злу. Актуальная задача нацыянальнага асьветніцтва – стварэньне паралельных беларускіх адукацыйных і культурніцкіх асяродкаў, якія б не былі падпарадкаваны разбуральнаму ўзьдзеяньню антыбеларускай, антыкультурніцкай палітыкі русіфікацыі. Перш за ўсё трэба працаваць з дзецьмі і моладдзю, і пачынаць гэтую працу трэба з беларускай адукацыі і самаадукацыі ў беларускіх сем’ях. Трэба сарваць пляны Масквы па вынішчэньню беларускага духоўнага і культурнага жыцьця.

Усё больш людзей па ўсёй Беларусі разумеюць, што рэжым вядзе краіну да катастрофы і што гэтым працэсам кіруе імпэрская Масква. Важна, што людзі ўспомнілі: аб гэтых тэндэнцыях і гэтай небясьпецы Зянон Пазьняк і Беларускі Народны Фронт папярэджвалі ўжо даўно. На жаль, многім, "ня верылася” у беспэрспэктыўнасьць антыбеларускай дыктатуры, якая жыла хлусьлівымі абяцанкамі і абсурднымі антыэканамічнымі экспэрымэнтамі. Цяпер многія пераканаліся, што сапраўды жывуць у акупаванай краіне і што трэба нам пазбавіцца ад гэтай акупацыі. Дакладчыкі выказаліся па праблемах эканомікі, сацыяльнага і культурнага жыцьця нашай краіны.

Выступілі таксама дэлегаты з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра нашэсьце з Расеі. Расейцы штодня прыязджаюць тысячамі ў беларускія гарады і пасёлкі і скупляюць харчовыя і бытавыя тавары, пакідаючы пасьля сябе пустыя паліцы. Гэта ёсьць вынік дэвальвацыі беларускага рубля і ўступленьня Беларусі ў "мытны саюз” з Расеяй. Усё больш нашых працаздольных людзей вымушаны выязджаць на рабскую працу ў Расею. Расейская дзяржмафія захоплівае нашы прадпрыемствы і беларускі бізнэс. Толькі салідарны нацыянальны супраціў можа спыніць гэтыя дзікія працэсы.

Дэлегаты распавялі таксама аб справах псэўдаапазыцыі, казалі, што беларусам у нацыянальна-вызвольнай барацьбе трэба спадзявацца толькі на свае сілы і народную салідарнасьць. Грантаўскія структуры і ненацыянальныя ўстановы псэўдаапазыцыі паказалі сваю несамастойнасьць і схільнасьць да карупцыі і фактычна дзейнічалі на карысьць Масквы і прамаскоўскага рэжыму.

Дэлегаты абмеркавалі і прынялі Зварот да парлямантароў, урадаў, эканамічных структураў краін сьвету, а таксама рэзылюцыі Зьезду "Аб небясьпечнасьці кіруючага рэжыму”, "Аб беларускай мове” і "Аб недапушчэньні пабудовы Атамнай электрастанцыі ў Беларусі” (публікуюцца).
Адбылося абмеркаваньне і галасаваньне па сябрах кіраўніцтва Фронта і Партыі. Старшынёй Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ быў адзінагалосна абраны сп. Зянон Пазьняк. Былі абраны таксама намесьнікі старшыні Фронту і Партыі сп. Юры Беленькі і сп. Сяргей Папкоў. Быў абраны новы склад Сойму і Управы Фронту і Партыі.

Пасьля заканчэньня працы Зьезду адбыўся сьвяточны канцэрт. Перад грамадой выступіла выдатная сьпявачка Тацьцяна Грыневіч, якая выканала беларускія патрыятычныя і лірычныя песьні пад акампанемэнт гітары. Фронтаўцы віталі цудоўны выступ апладысмэнтамі.





Інфармацыйная камісія
Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Просмотров: 891 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 3
3 dzjaciuk  
0
Захапіць управу фронта на Варвашэні (ажыцьцявілі ў свой час прыхільнікі Вячоркі) яшчэ зусім не азначае - быць ім, народным фронтам. Сёньня гэты "асколак" правёў свой зьезд пад лукашысцкім "флагом" (глядзець фоткі ў нэце). Хто там застаўся? Сорамна за іхны зьезд, сорамна за кастусёвых і іншых "інтэлектуалаў".

2 Сергей Пономарев  
0
Вобще-то и Рыгорыч и Янукевич как-то подзабыли про сябра Сойма - Сергея Пономарева: обещали выслать хадатейство польским властям о признании их сябра Сойма политическим беженцем... Не прислали.
Кастусев со мною обнимался 8 августа прошлого года, когда я вышел на вокзале в Варшаве и обещал прмощь...
Белорусская Ассоцияация Журналистов и Милинкевич прислали хадатейства, а партия БНФ - обманула...

1 Сергей Пономарев  
0
Молодцы!!!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz