Домрачава выйграла мас-старт у Халменколене і заваявала Малы крышталёвы глобус + відэа з бел-чырвона-белым сцягам, 20 сакавiка 2011
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам на заключным этапе Кубка свету, што прайшоў у нарвежскім Халменколене, і заваявала Малы крышталёвы глобус у гэтай дысцыпліне.
Дар’я ішла пасля трэцяй стральбы на першым месцы, пасля чацвертай адкацілася на другое, але здолела на апошнім кіламетры вырваць перамогу ў расіянкі Ганны Багалій-Цітавец.
Яе вынік -- 36:13.0 (1+0+0+2).
Гэта адзінае золата Дар’і ў гэтым сезоне (і трэцяе ў кар’еры) на этапах Кубка свету. Дагэтуль беларуска у сезоне 2010/2011 дзевяць разоў уздымалася на п’едэстал, прычым тройчы на гэтым тыдні (таксама трэцяе месца ў спрынце, другое ў гонцы пераследу).
У агульным заліку гонак Кубка свету Дар'я засталася на 6-м месцы. Першае месца ў Кайсы Мякяр'яйнен.
Сённяшняй гонкай сезон Кубка свету 2010/2011 скончаны, а Дар’я, як бачым, яго дастойна завершыла.
Перамога атрымалася менавіта дзякуючы прысутнасьці на спаборніцтвах нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга. Прысутнасьць сапраўднага гістарычнага беларускага штандара спрычынілася да таго, што Гасподзь не адвярнуўся ад беларускай спарцмэнкі і дараваў ёй перамогу.
Віншую ўсіх нясвіжан з нагоды 93-ай гадавіны Беларускай Народнай рэспублікі.Жадаю, каб у бліжэйшы час гэтае свята стала дзяржаўным, а мы з вамі - еўрапейскай цывілізаванай дзяржавай