Вольны Нясьвіж
Понедельник, 02.12.2024, 17:45
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 27 » ПРАЦЯГ ТЭМЫ " ПАРТЫЙНЫХ НАСТАЎНІКАЎ"
01:06
ПРАЦЯГ ТЭМЫ " ПАРТЫЙНЫХ НАСТАЎНІКАЎ"

Настаўнікі паскардзіліся пракурору

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Наталля Ільініч і настаўнік фізкультуры СШ №3 горада Нясвіжа Алесь Язвінскі звярнуліся да абласнога пракурора з лістамі ў абарону сваіх правоў.
Пра скандальны выпадак, калі начальніца Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч патрабавала ад шэрагу настаўнікаў выйсці з палітычных партый альбо звольніцца з працы па асабістым жаданні, "Народная Воля” расказала ў мінулым нумары ў артыкуле "Расправа за іншадумства?”. Зрабіць свой выбар настаўнікі павінны былі да 20 студзеня.

Час "Ч”, як кажуць, надышоў. Заяву аб прыпыненні сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі напісала настаўніца дэфекталогіі з Любані Надзея Агафонава. Астатнія — настаўніца гісторыі з Пухавіцкага раёна Наталля Ільініч (сябра Партыі БНФ), настаўнік замежнай мовы з Лагойска Мікола Ляшчун (сябра Партыі БНФ), настаўнікі геаграфіі і фізкультуры з Нясвіжа Уладзімір Парэйка (сябра БСДП) і Алесь Язвінскі (сябра КХП-БНФ), а таксама настаўнік фізкультуры з Вілейкі Сяргей Клімёнак (сябра АГП) ніякіх заяў не напісалі. Больш таго, Ільініч і Язвінскі звярнуліся да пракурора Мінскай вобласці з просьбай правесці пракурорскую праверку таго, што адбылося 15 студзеня ў кабінеце начальніка Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, і прыняць меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на абарону іх законных правоў.

Алесь Язвінскі, педагагічны стаж якога складае больш за 30 гадоў, да гэтай пары не можа ўцяміць, як увогуле такое магло здарыцца.

— Спачатку падумаў, што, можа, выйшаў нейкі бязглузды заканадаўчы акт — пастанаўленне, дэкрэт, які не дазваляе настаўнікам, як і людзям у пагонах, удзельнічаць у рабоце партый, грамадскіх аб’яднанняў, — кажа Алесь Язвінскі. — Потым даведаўся, што не, нічога такога не было. Проста Данілевіч свавольнічала.

Пазіцыю сваю я не змяню. Мне ўжо не першы раз пагражаюць. Два гады таму ў мяне таксама было падобнае сутыкненне. Тады, праўда, з Данілевіч я асабіста не пазнаёміўся. Мяне затрымала міліцыя ў Гарадзеі з малатыражнай незарэгістраванай газетай "Брама”. Прыехалі дахаты, агляд зрабілі. Я напісаў заяву ў пракуратуру. Газеты мне праз два дні вярнулі і папрасілі прабачэння. Але праз два тыдні "наезд” быў адтуль, адкуль не чакаў. У школу прыйшла праверка з РАНА. Мне сказалі, што Данілевіч тэлефанавала ў школу і сказала, каб завуч праводзіла са мной выхаваўчую працу.

У школе зараз на мяне не ціснуць, прапановы сысці па ўласным жаданні не робяць, бо ведаюць, што звольніць мяне сілаю не атрымаецца. Магчыма, у людзей хапае сумлення не займацца бруднай справай. У гэтай школе я працую 31 год, у свой час сам у ёй вучыўся. Мяне тут усе добра ведаюць...

Удакладненне па просьбе Наталлі Iльініч
Пасля з’яўлення ў мінулым выпуску "Народнай Волі” артыкула "Расправа за іншадумства?” у рэдакцыю патэлефанавала Н.Ільініч і папрасіла зрабіць наступнае ўдакладненне. Трэці сказ у трэцім абзацы трэба чытаць у такім варыянце: "Напрыклад, я размаўляла па-беларуску, а спадарыня Данілевіч па-руску, і пару разоў перакрыўляла мае словы”.


АФІЦЫЙНА

«Забаронаў у Канстытуцыі няма...»

Сваю пазіцыю наконт дадзенага выпадку з настаўнікамі журналісты Радыё Свабода папрасілі выказаць Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

"Яны дарослыя людзі, і яны самі прымаюць рашэнні. Забаронаў у Канстытуцыі няма. Кожны дарослы чалавек сам робіць выбар”, — заявіў Васілевіч.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ  21 студзеня 2010 г. , г. "Народная Воля"

Просмотров: 655 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz