Вольны Нясьвіж
Вторник, 03.12.2024, 15:20
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 13 » “Прававыя пасткі”
02:41
“Прававыя пасткі”


Пракрустава ложа “малой прэсы”


У апошнія гады так званая “малая” (малатыражная) прэса зрабілася самастойнай і дастаткова распаўсюджанай формай ажыцьцяўленьня грамадзянамі аднаго з фундаментальных правоў чалавека – права на вольнае выяўленьне сваіх думак і перакананьняў, на атрыманьне і распаўсюджаньне ўсебаковай інфармацыі.

Можна назваць некалькі прычынаў, якія спрыяюць колькаснаму росту “малой” прэсы. Па-першае, гэта зусім апраўданае жаданьне некаторых грамадзянаў падзяліцца з акружаючымі іх людзьмі сваімі думкамі і поглядамі на тое, што адбываецца ў краіне і сьвеце. Па-другое, гэта распаўсюджваньне сваіх групавых (карпаратыўных) перакананьняў з мэтаю ня толькі заявіць аб сваім (альбо нейкай сацыяльнай супольнасьці) існаваньні, але і прыцягнуць у свае шэрагі новых аднадумцаў.

І яшчэ адзін не малаважны фактар: разьвіцьцё “малой” прэсы абумовіла дзеючая ўлада, заканадаўча прапісаўшы даволі-такі жорсткія птрабаваньні, абавязковыя пры рэгістрацыі пячатных СМІ. Нежаданьне праходзіць пакутлівую працэдуру рэгістрацыі, а то і простае разуменьне бясперспектыўнасьці спробаў пераадолець чыноўніцкія бар’еры, вымушаюць будучыя газэтныя выданьні да стварэньня малатыражных друкаваных СМІ.

Адносная непадкантрольнасьць уладам, лакальны (мясцовы) характар распаўсюджаньня і, як правіла, абмяжованае, часта канкрэтна акрэсьленае кола чытачоў – вось асаблівасьці такой прэсы, пералік яе пераваг і недахопаў.

У ўладаў шмат падставаў недалюбліваць, мякка кажучы, гэткую прэсу. У першую чаргу за вострую, бескампрамісную крытыку дзеяньняў і дзеячоў “на блага народу”.

Прававыя пасткі

Свае адносіны да “малой” прэсы дзяржава выяўляе ў першую чаргу  праз прававыя акты. Прыняты ў студзені 1995г. закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” даваў магчымасьць выпускаць пячатныя выданьні бяз дзяржаўнай рэгістрацыі разавым тыражом да 300 паасобнікаў, гэткія выданьні вызваляліся ад абавязкаў саблюдаць правілы, прадугледжаныя для зарэгістраваных пячатных СМІ. Усё гэта давала малатыражным газэтам шанец адносна бясьпечна існаваць, калі яны, канешне не пераступалі дазволены законам парог крытыкі

Пры падрыхтоўцы новага закона аб СМІ яго распрацоўшчыкі першапачаткова плянавалі павялічыць тыражы для незарэгістраваных выданьняў да 500 паасобнікаў. Гэта было цалкам лягічна, паколькі разьвіцьцё грамадзкай самадзейнасьці насельніцтва, што яўляецца адной з галоўных умоваў дэмакратызацыі, патрабавала пашырэньня межаў выяўленьня  грамадзкага меркаваньня. Тым больш, што ў суседняй “саюзнай” Расеі дазволена выпускаць бяз рэгістрацыі пячатныя выданьні разавым накладам да 1000 паасобнікаў.

Нажаль, ў працэсе “прапрацоўкі” і прыняцьця Закона аб СМІ узгаданыя 500 паасобнікаў камусьці падаліся лішняй ўседазволеннасьцю. Заканадаўцы пакінулі старую норму – да 300 паасобнікаў.

Агідней, прынамсі, іншае: разам з раней дзеючым законам зьнікла і палажэньне аб нераспаўсюджаньні на “малыя” газэты правіл, якія ўстанаўліваліся для незарэгістраваных выданьняў. У прыватнасьці, у артыкулах новага Закона, якія тычацца выходных дадзеных пячатнага СМІ і абавязковай рассылкі экзэмпляраў (арт.22 і арт.23 Закона), ніякіх выключэньняў у адносінах малатыражных выданьняў не прадугледжана.

Факты перасьледу за пячатаньне і распаўсюджваньне “малых” газэт не запаволілі зьявіцца. Напрыклад, жыхару г.Клецка С.П.Панамарову пракурор раёна вынес папярэджаньне на той падставе, што пасьля ўступленьня ў сілу Закона аб СМІ Панамароў працягваў выдаваць бяз рэгістрацыі малатыражную (да 300 паасобнікаў) газэту пад назвай “Бойкий Клецк”.

Няўжо пракурору не вядома, што і новы Закон аб СМІ дазваляе дзейнасьць малатыражных газэт бяз праходжаньня працэдуры рэгістрацыі?

“Клецкая справа” вакол незарэгістрыраванай(!) малатыражнай газэты “Бойкі Клецк” абцяжарана цэлым шэрагам дзіўных абставінаў, якія ўзьніклі там, дзе ніяк не маглі і не павінны былі ўзьнікнуць.

Экспэрты БАЖ вывучаюць падрабязнасьці, аналізуюць факты і абяцаюць дэталёвы “разбор палётаў” праз нейкі час.

Кастрычнік 2009г. “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” – Міхаіл ПАСТУХОЎ, Юрый ТАПАРАШЭЎ

Просмотров: 698 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz