Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 09:01
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Январь » 3 » Прэсагляд
00:20
Прэсагляд

  

  Агляд замежнага друку

Польская газэта "Rzeczpospolita”.
30 сьнежня 2010 г. Польская газэта "Rzeczpospolita” напісала, што за апошні год у турмах Узбэкістану 39 вязьняў памерлі ад катаваньняў і зьдзекаў. Людзі трапляюць у вязьніцы ў выніку сфальшаваных рэжымам працэсаў. Пра гэта паведаміла ў сьвет незалежная Група абароны правоў чалавека, якая дзейнічае ў гэтай краіне.
Наш камэнтар: Лукашыстоўскі прамаскоўскі рэжым па поўнай хуткасьці коціцца да гэтых азіяцкіх жахаў. Яго трэба тэрмінова спыняць.
Юрка Марозаў

***

Летувіская газэта "Lietuvos Zynios”.
30 сьнежня 2010 г. Летувіская газэта "Lietuvos Zynios” паведаміла, што з турмаў у Беларусі выпусьцілі першых 20 арыштаваных за ўдзел у падзеях 19 сьнежня. Сярод іх ёсьць і адна грамадзянка Летувы.
Наш камэнтар: Трэба, аднак, адзначыць, што летувіскія СМІ прысьвяцілі драматычным падзеям у Беларусі мінімум увагі. Нават СМІ далёкіх Партугаліі і Нарвэгіі далі значна больш інфармацыі пра гэтыя падзеі. І самае галоўнае, што ад летувіскіх спэцоў ад інфармацыі не прагучала аніслова пра сфальшаваныя "выбары” дыктатуры. Можа яны так нічога і не зразумелі? Дваццаць гадоў таму (1990-91 гг.), калі ў Прыбалтыцы адбываліся драматычныя падзеі, беларусы значна лепш разумелі, што адбываецца ў суседняй краіне.
Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта "Gazeta Wyborcza”.
1 студзеня 2011 г. Польская газэта "Gazeta Wyborcza” напісала пра навагодні тэлевыступ А. Лукашэнкі. Ён зьвярнуўся да "меншасьці”, "сэрцы якой хоча заваяваць”.
Наш камэнтар: Пад "меншасьцю” узурпатар прэзыдэнцкай улады меў на ўвазе якраз наяўную большасьць беларускага грамадзтва, якое адвяргае Лукашэнку і лукашызм. Фальшывым разважаньням фальсіфікатара ніхто ўжо ня верыць. Людзі масава выключалі сьвятло ў сьвяточных пакоях падчас ягонага тэлевыступу і пераключалі тэлепраграму на хвалю, дзе яго не было.
Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта "Dziennik Polski”.
1 студзеня 2011 г. Польская газэта "Dziennik Polski” паведаміла пра рашэньне ўладаў Польшчы выдаваць беларускім грамадзянам бясплатныя польскія візы. Польскі бок пакідае за сабой права не ўпускаць на сваю тэрыторыю прадстаўнікоў уладаў Беларусі, якія прымалі ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянаў.
Наш камэнтар: Вось сапраўды прыязнае для беларускага грамадзтва рашэньне ўладаў суседняй краіны.
Алесь Хадасевіч

***

Славацкая газэта "SME”.
1 студзеня 2011 г. Славацкая газэта "SME” паведаміла, што "за крытыку выбараў Менск спыніў дзейнасьць АБСЭ ў краіне”. Гэтае паведамленьне зачытаў прэс-сакратар МЗС РБ Савіных.
Наш камэнтар: Добра, што заходнія аналітыкі ня кажуць пра "самаізаляцыю Беларусі”. На жаль, многія нават вельмі разумныя людзі ў Беларусі выкарыстоўваюць менавіта гэтае слова – "самаізаляцыя”. Ім трэба запярэчыць, што чарговы антыбеларускі акт прадыктаваны сапраўднымі гаспадарамі-акупантамі нашай краіны – імпэрскай Масквой. Мясцовыя васалы толькі агучылі гэтае чужое рашэньне.
Юрка Марозаў

***

Нідэрляндская газэта "De Volkskrant”.
1 студзеня 2011 г. Нідэрляндская газэта "De Volkskrant” пісала пра тэлешоў на расейскім тэлебачаньні. Аня Чапман атрымала на шоў прыз – сапраўднае ільвяня, "аб якім марыла ўсё жыцьцё”. Газэта напісала, што "праваленая ў ЗША расейская шпіёнка вельмі папулярная ў Расеі”. Яна выказвалася наконт сваіх кінагустаў і г.д.
Наш камэнтар: На гэтым тэлешоў Чапманіху абралі "чалавекам года”. Што ж, калі такімі "чалавекамі” у Маскве абіраюць праваленых дзеячаў "нябачнага фронту”, то ўсё з гэтай імпэрыяй зразумела – такія вось стаханаўцы і чалюскінцы ў іх на заключным этапе імпэрскай гісторыі.
Алесь Хадасевіч

***

Партугальская газэта "Diario de Noticias”.
1 студзеня 2011 г. Партугальская газэта "Diario de Noticias” паведаміла пра заяву міністэрства юстыцыі Даніі, якое паведаміла, што зьбіраецца разглядаць магчымасьць забароны на дзяржаўнай тэрыторыі транснацыянальнай ісламскай партыі Хізб-ут-Тахір. Гэтая партыя зьбірае сваіх сяброў і прыхільнікаў у бліжэйшыя дні на сход у Капэнгагене. Партыя заклікала мусульманаў атакаваць вайскоўцаў скандынаўскіх арміяў у Аўганістане і аб’екты, якія дзейнічаюць у Аўганістане пад дацкім сьцягам. З 2002 г. дацкая армія страціла ў Аўганістане 39 чалавек забітымі.
Наш камэнтар: Дацкіх жаўнераў і афіцэраў атакуюць і забіваюць у Аўганістане, а дацкае начальства толькі "зьбіраецца разглядаць” пытаньне пра забарону гэтай ваяўнічай структуры на сваёй тэрыторыі. Добра, што апошнім часам да іх дайшло. А менавіта пасьля таго, як спэцслужбы Даніі раскрылі праект маштабнага тэракту ісламістаў у Капэнгагене супраць выданьняў, што надрукавалі антыісламскія карыкатуры. Лібэралізм, як вядома вельмі павольна чухаецца ў крытычных сітуацыях. Усё баіцца парушыць "правы чалавека” (чытай – правы забойцаў забіваць дацкіх людзей).
Юрка Марозаў

***

Швэдская газэта "Dagens Nyheter”.
1 студзеня 2011 г. Швэдская газэта "Dagens Nyheter” напісала пра тэракт у Эгіпце. Перад хрысьціянскай копцкай царквой у Александрыі выбухнуў замініраваны аўтамабіль. Сярод вернікаў, якія выходзілі пасьля багаслужбы, ёсьць 21 забіты і шмат параненых.
Наш камэнтар: Вось такая "шматкультурнасьць” і "правы чалавека” у адносінах да хрысьціянаў у мусульманскіх краінах. А ў краінах хрысьціянскай і эўрапейскай традыцыі ўсё працягваецца засяленьне тэрыторыяў чужынцамі ў чалмах, ім выплочваюць з бюджэту сацыяльную дапамогу, дзяржава ўтрымлівае па 3-4 іхных жонкі і г.д. Лібэральнаму абсурду ня бачна канца.
Алесь Хадасевіч


2/1/2011 › Навіны, "Беларуская салідарнасьць" (http://www.bielarus.net/)

Просмотров: 639 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz