"Ладдзя роспачы" бяз цэнзарскай рэзкі ў раённай бібліятэцы У сераду, 23-га, у актавай залі раённай бібліятэкі
адбылася прэзентацыя першага непадцэнзурнага выданьня аповесьці Уладзіміра
Караткевіча "Ладдзя Роспачы”. Нагадаем, што выданьне было прызнанае экспертамі
"Нашай Нівы” кнігай году — 2010.
У прэзентацыі ўзялі ўдзел укладальнік, журналіст
газэты "Звязда” Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі "Ладдзі”
Глеб і Аляксей расказалі пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага
фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі
знакамітага шляхетнага роду. Мерапрыемства наведалі нясьвіжане і навучэнцы коледжа імя Я.Коласа. Напрыканцы імпрэзы удзельнікі мелі магчымасьць адказаць на пытаньні віктарыны і атрымаць каштоўныя падарункі.
Алесь Язьвінскі
|