НТВ паказала фільм пра асабістае жыццё Лукашэнкі і знікненні людзей
+ відэа з Ю-т'юб «Беларускі партызан»; 4 лiпеня 2010 Стужку «Хросны бацька» ў Беларусі перакрылі.
На расійскім канале НТВ напярэдадні саміта ў Казахстане кіраўнікоў дзяржаў Расеі, Беларусі і Казахстана паказалі дакументальны фільм, поўны знішчальнай крытыкі прэзідэнта Лукашэнкі. Фільм назвалі «Хросны бацька».
Фільму папярэднічалі тытры пра тое, што кіно павінна было выйсці яшчэ год таму, але спецслужбы Беларусі тады сканфіскавалі касеты.
Але, маўляў, цяпер нейкія бадзёрыя людзі вырвалі касеты з лап КДБ і перадалі журналістам. Далей пачалося выкрыццё Лукашэнкі.
У фільме беларускі лідэр паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.
Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.
НТВ падняло таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.
Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.
Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.
Вось фільм, падзелены на чатыры фрагменты, у Ю-Т'юбе.