П'яная "молодёжь" пасьля чарговай дыскатэкі разьнесла ўшчэнт агароджу на прысядзібным участку пенсіянэра.
"Старикам везде у нас почет…”
Канфліктная сытуацыя, якая мела месца паміж
Нясьвіскім пенсіянэрам-настаўнікам і канторай "Ганусава” нядаўна атрымала
працяг. Але правільней будзе, назваць тое, што адбываецца не канфліктам, а
звычайным аднабаковым "наездам” калгасна-савецкага начальніцкага войска на
бездапаможнага пажылога чалавека.
Месяц назад мы распавядалі пра тое, як
настаўніка-пенсіянэра нясьвіскія чыноўнікі і старшыня Нясьвіскага сельсавета т.
Жук асабіста, прымусілі прыбіраць сьмецьце на тэрыторыі "культурнага” цэнтра
"Ганусава” пасьля таго, як там адгрымяць, арганізаваныя таварышамі п’яныя
моладзевыя тусоўкі-дыскатэкі. Пенсіянэр зьвяртаўся неаднаразова ў сельсавет і ў
Нясьвіскую санстанцыю з просьбай навесьці парадак пасьля начных п’яных ваяжоў,
бо яго хата стаіць якраз насупраць гэтай увесяляльнай установы і няма ніякіх
сілаў абслугоўваць "культурна адпачываючую молодзёж”.
Але дзе там, чалавеку прыгразілі штрафамі, калі ён
перастане падграбаць за п’янымі вакханаліямі і на гэтым усё скончылася. Тусоўкі
ж працягваюцца і далей. У чарговую суботу пад час чарговага
"культурно-воспітацельного меропріятія” была разьнесена ўшчэнт агароджа і
загаджаны сьмецьцем двор пенсіянэра. Адзіны прадстаўнік правапарадку ўчастковы
Трутнеў ў гэты час знаходзіўся у будынку СДК "Ганусава”, дзе праходзіла
чарговая дыскатэка, і ніякіх п’янак і мордабояў не заўважыў.
На званок у сельсавет, яго старшыня таварыш Жук
параіў пацярпеламу напісаць заяву ў міліцыю. Усім начхаць на чалавека. Выжывай,
як хочаш і прыбірай за недарасьлямі, якіх старанна выхўвае рэжым з сваімі
брсэмамі і іншымі абвгдэмамі.
Алесь Язьвінскі. Нясьвіж.
разбураны плот на ўчастку пенсіянэра
Гэтае сьмецьце каля ганусаўскага гаража валяецца зь лета.
|