Вольны Нясьвіж
Среда, 27.11.2024, 01:11
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Самая слаўная перамога беларусаў
22:55
Самая слаўная перамога беларусаў

Бітва на рацэ Крапіўна - ня мае аналягаў у гісторыі

8 верасня 1992 года ў Мінску, на плошчы Незалежнасці, група беларускіх афіцэраў прыняла прысягу на вернасць Беларусі. Гэта быў, хутчэй, сімвалічны крок, аднак ён быў важны, каб падштурхнуць постсавецкія ўлады да актывізацыі ўтварэння Беларускага войска.

На цырымоніі прысутнічаў франтавік і Народны пісьменнік Васіль Быкаў. Дата 8 верасня сімвалізавала імкненне да свабоды і незалежнасці. Такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага нанесла сакрушальнае паражэнне маскоўскім захопнікам. “Прычым, колькасна войска ВКЛ саступала больш чым у два разы — 30 тысяч супраць 80?ці.

Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Дзякуючы гэтаму, яна займала вельмі прыкметнае месца ў ваеннай гісторыяграфіі беларусаў. Сёння гэтая дата лічыцца Днём беларускай вайсковай славы. Хапала ў нашай гісторыі і іншых бітваў, якія таксама сталі сімвалам змагання за Айчыну. Няміга.

У 1067 годзе тут адбылася бітва войска полацкага князя Усяслава Чарадзея з кіеўскімі атрадамі. Сінія Воды. У 1362 годзе вялікі князь літоўскі Альгерд пры Сініх Водах (тэрыторыя Украіны, непадалёк ад горада Першамайск) нанёс паражэнне войскам трох татарскіх князёў. Гэта была першая вялікая параза татараў. Вынікам сталі велізарныя тэрытарыяльныя здабыткі — басейны Днястра, Паўднёвага Буга, Дняпра, Падольская, Пераяслаўская і Валынская землі. Грунвальд.

Адбылася бітва 15 ліпеня 1410 года каля вёскі Грунвальд (цяпер тэрыторыя Польшчы, 60 км ад Ольштына). Яна была вырашальным момантам Прускай вайны 1409—1411 гадоў паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. З боку саюзнікаў у бітве удзельнічала каля 40 тысяч ваяроў, з тэўтонскага боку — прыкладна 27 тысяч. Перамога пад Грунвальдам мела вялікае геапалітычнае значэнне. Тэўтонскі Ордэн быў знішчаны як уплывовая арганізацыя, а заходняя мяжа Польшчы і ВКЛ была спакойнай на працягу двухсот гадоў. Шклоў. Бітва адбылася 12 жніўня 1654 года падчас чарговай вайны з Масквой. Войскам ВКЛ кіраваў гетман Януш Радзівіл, супрацьстаялі яму атрады пад кіраваннем Якава Чаркаскага і Аляксея Трубяцкога.

Маскоўскае войска складалася з 20 тысяч ваяроў і пераўзыходзіла войска ВКЛ у 4 разы. Аднак, дзякуючы ўмелай тактыцы, перамога засталася за нашымі продкамі. У бітве загінула каля 3000 маскоўскіх ваяроў. Гэта была адна з самых бліскучых перамог малымі сіламі ў гісторыі беларускай зброі.

Алесь Пілецкі

Просмотров: 717 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz