Тата, мама, я
Некалькі маладых сем’яў нясьвіжан удзельнічалі ў
турыстычных спаборніцтвах, якія адбыліся на тэрыторыі гістарычнага месца, якое
імянуецца ў народзе "Папова горка”. Добрае сонечнае надвор’е спрыяла посьпехам
ўдзельнікаў, стварала добры настрой і добрае самаадчуваньне.
Давялося спаборнічаць у спартыўным
арыентыраваньні, на стужцы перашкод і ў турыстычных навыках па усталяваньні
намёту, распальваньні вогнішча і укладцы патрэбных рэчаў у заплечнік. Найбольшыя
намаганьні перакладаліся на плечы малодшых удзельнікаў у камандах. Бацькі былі
больш стрыманыя і ўзважаныя, хоць перажывалі ня меньш за сваіх дзяцей.
Пакрыўджаных на гэтым мерапрыемстве не было, бо
ўсе атрымалі асалоду ад выпрабаваньня сваіх сілаў і знаходлівасьці. Хоць каманды
і рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства загадзя, нават малявалі свае сямейныя
сценгазэты, але ўсё роўна сутыкнуліся з невядомым і давяодзілася праяўляць
знаходлівасьць.
Супрацоўнікі цэнтра пазашкольнай працы, якія
праваодзілі гэты сямейны турзьлёт, узнагародзілі пераможцаў у розных намінацыях
каштоўнымі падарункамі. Сьвята здаровага ладу жыцьця удалося.
Алесь
|